Ганьцзя́н () — рака на паўднёвым усходзе Кітая, у сістэме ракі Янцзы.

Даўжыня каля 760 км, плошча вадазборнага басейна каля 82 тыс. км². Бярэ пачатак некалькімі вытокамі ў гарах Наньлін і Уішань, цячэ пераважна па міжгорнай раўніне, упадае ў возера Паянху. Сярэдні расход вады каля 2300 м³/с. Асноўныя прытокі: Юанышуй, Цзіньцзян і Ляошуй (левыя). Паўнаводная на працягу ўсяго года, максімальны сцёк летам (мусонныя дажджы). На Ганцзяне — гарады Ганьчжоў (пачатак суднаходства), Наньчан.

Літаратура - С. 36.

Спасылкі Гань

Катэгорыя:Рэкі Кітая Катэгорыя:Басейн Янцзы