thumb|left|150px|Від з космасу

Га́рда () — возера на поўначы Італіі, ля падножжа Альпаў; паўднёвай частка — на Ламбардскай нізіне.

Размешчана на вышыні 65 м. Плошча 370 км², глыбіня да 346 м. Катлавіна возера — тэктанічная ўпадзіна, апрацаваная плейстацэнавымі канцавымі ледавікамі. Паўночная, вузкая і доўгая частка нагадвае фіёрд пры вышынях навакольных хрыбтоў да 2000 м, паўднёвая — больш шырокая, складзеная марэннымі адкладамі. У паўночны канец возера ўпадае рака Сарка, з паўднёвага канца выцякае рака Мінча (левы прыток ракі По). Суднаходства. Курорты (Лімонэ-суль-Гарда, Гардонэ-Рыўера, Брэнцонэ, Гарда).

Літаратура

Гарда // G. Borelli, Un lago, una civiltà: il Garda, Verona, Banca popolare di Verona, 1983. Edizioni d’Arte Lettore, Lago di Garda, Si.Be Group, Verona, 2004.

Спасылкі

Афіцыйны сайт Турыстычная інфармацыя пра возера Турыстычны сайт возера Гарда Віртуальны тур па возеры Гарда

Катэгорыя:Азёры Італіі Катэгорыя:Басейн По