thumb|250px|||Пачатак «Адысеі» на старажытнагрэчаскай. Гекза́метр, гексаметр (, ад — «шэсць» і — «мера») — у антычнай метрыцы любы верш, які складаецца з шасці метраў. У больш распаўсюджаным разуменні — верш з пяці дактыляў ці спондэяў, і аднаго спандэя ці харэя у апошняй стапе. Адзін з трох галоўных памераў класічнай антычнай квантытатыўнай метрыкі, самы найбольш часта ўжываны памер антычнай паэзіі. Паходжанне
thumb|||250px|«Гамер»: сляпы аэд чытае гекзаметры натоўпу. Карціна А. Лелуара.
Антычны «гераічны» гекзаметр узнік у Старажытнай Грэцыі не пазней VIII стагоддзя да н.э. (магчыма, ужо ў мікенскую эпоху) і з'яўляецца найстаражытным квантытатыўным памерам. Гіпотэзы пра запазычаны характар гекзаметра даследчыкамі разглядаюцца даўно; паводле аднаго з меркаванняў, гекзаметр узнік пад уплывам метрыкі хурыцкіх і хецкіх паэм,Иванов. В. В. Хеттская и хурритская литературы. // В кн.: История всемирной литературы. Т. 1. М., 1983. С. 121. хоць наяўнасць даўгот у хецкай мове застаецца прадметам дыскусіі.
Першыя гекзаметрычныя сачыненні не запісваліся; гэта былі вусновыя творы, якія перадаваліся, у прыватнасці, аэдамі-вандроўнікамі. Такі нерыфмаваны гекзаметр уяўляў сабой цудоўнае мнеманічнае ўстройства. Пасля гекзаметр лічыўся вынаходствам Апалона ці Арфея; легенда таксама прыпісваюць уводзіны гекзаметра нейкай Феманоі, дачцэ Апалона, першай дэльфійскай піфіі. Першапачаткова гекзаметр з'яўляўся пераважна сакральным вершам; гекзаметрам, у прыватнасці, прамаўляліся адказы аракулаў, спяваліся рэлігійныя гімны. Гекзаметр прамаўляўся нараспеў, пад акампанемент фармінгі.Зелинский Ф. Ф. История античной культуры.
У гераічных паэмах, як высокая форма верша, гекзаметр стаў ужывацца нашмат пазней.Квятковский. Гекзаметр. // В сб.: Поэтический словарь. 1966. Першы зафіксаваны пісьмова гекзаметр з'яўляецца ў «Іліядзе», «Адысеі» і іншых кіклічных паэмах. Гэтыя паэмы ствараліся ў IX—VIII стст. да н.э. (запісаны ў VI ст. да н.э., да гэтага перадаючыся вуснова); гекзаметр у іх ужо цалкам складзены і ўстойлівы. Пад уплывам гамерыдаў гекзаметр стаў класічным вершам гераічнага эпасу. Арыстоцель заве гекзаметр «самым устойлівым і важкім» з усіх відаў метра.Аристотель. Поэтика 24 1459b35-36; пер. М. Л. Гаспарова. Укараніўшыся як памер вялікага эпасу, гекзаметр сыходзіць у сярэднія жанры — буколіку (пачынаючы з Феакрыта), сатыру і пасланне (пачынаючы з Гарацыя).
У рымскую паэзію гекзаметр увёў Квінт Эній, выцесніўшы, такім чынам, найстаражытны рымскі сатурнійскі верш.М. фон Альбрехт. История римской литературы. Т. 1. М., 2003. С. 166. Эній паказаў, што грэчаскія квантытатыўныя памеры могуць выкарыстоўвацца ў лацінскай мове, у якой патрабаванні да фанетычных пераўтварэнняў (напр. размяшчэнню доўгага склада ў пазіцыю кароткага і наадварот) стражэйшыя, чым у грэчаскай.Быкова Э. В. Античная культура: социальные и духовные основы. Па сваёй квантытатыўнай прыродзе, класічныя гекзаметры могуць існаваць толькі ў старажытнагрэчаскай, лацінскай і падобных да іх мовах, у якіх даўгата галосных з'яўляецца фаналагічна значнай; гекзаметры ў сучасных мовах імітатыўны і сканструяваны штучна.
Гл. таксама Алкманава страфа Гераічны верш Элегічны дыстых
Літаратура Fitz Gerald Tisdall. A Theory of the Origin and Development of the Heroic Hexameter. 1889. Nagy G. Comparative Studies in Greek and Indic Meter. Cambridge (Mass.). 1974.
Катэгорыя:Антычная метрыка Катэгорыя:Метрычнае вершаскладанне Катэгорыя:Танічнае вершаскладанне