250px|thumb|Рымская правінцыя Ніжняя Германія каля 120 года Ніжняя Германія () — правінцыя Рымскай імперыі з цэнтрам у горадзе Калонія Агрыпіны, размяшчалася на левым беразе Рэйна, на поўдзень і захад ад сучасных Нідэрландаў і цалкам утрымоўвала сучасную Бельгію і Люксембург, частку паўночна-ўсходняй Францыі і заходняй Германіі. На захадзе межавала з правінцыяй Белгіка, на поўдні — з Верхняй Германіяй, на ўсходзе — з тэрыторыяй варвараў. Асноўныя паселішчы: Кастра Ветэра і Калонія Ульпія Траяна, абодва каля Ксантэна, Неймегена () , Утрэхта (), Тангерэна (), Турнэ (), Бона () і Кёльна ().
Упершыню рымляне ўступілі на зарэйнскія тэрыторыі падчас гальскіх войн Юлія Цэзара. Легіёны Цэзара адначасова з карнай і разведвальнай мэтай пераправіліся праз Рэйн у 57 да н.э. Войскамі Цэзара былі знішчаны такія плямёны, як менапіі і эбуроны.
Першыя рымскія паселішчы ў Ніжняй Германіі з'явіліся ў 50-х гадах да н.э. Тады гэтыя землі адносіліся да правінцыі Белгіка. Статус рымскай правінцыі атрымала ў 90 годзе, пазней стала імператарскай правінцыяй.
У сувязі з пастаяннай пагрозай нашэсцяў варвараў у Ніжняй Германіі ўвесь час было размешчана некалькі легіёнаў. У прысвячэнні EX.GER.INF. () указваюцца наступныя легіёны: легіён I «Мінервія» і легіён XXX «Ульпія Віктрыкс». Рымскі флот, які патруляваў Рэйн і Паўночнае мора, базіраваўся спачатку ў Кастра Ветэры (), а затым у Калоніі Агрыпіны.
Літаратура Livius.org: Germania inferior