Вашынгтонскае пагадненне — пагадненне аб спыненні агню паміж самаабвешчанай Харвацкай рэспублікай Герцаг-Босна і Рэспублікай Боснія і Герцагавіна (адзінае на той момант сусветна прызнанае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі сучаснай Босніі і Герцагавіны, урад якога, галоўным чынам, складаўся з этнічных баснійцаў).
Пагадненне было падпісана ў Вашынгтоне і Вене ў сакавіку 1994 года прэм’ер-міністрам Рэспублікі Боснія і Герцагавіна Харысам Сілайджычам, міністрам замежных спраў Харватыі Матэ Гранічам і прэзідэнтам Герцаг-Босны Крэшымірам Зубакам.
Паводле ўмоў пагаднення тэрыторыі, якія ўтрымліваюцца пад кантролем харвацкімі і баснійскімі ваеннымі фарміраваннямі, аб’ядноўваліся ў Федэрацыю Босніі і Герцагавіны, якая падзялялася, у сваю чаргу, на 10 аўтаномных кантонаў. Кантанальная сістэма была выбрана, каб прадухіліць панаванне адной этнічнай групы над іншай.
Гл. таксама Баснійская вайна Харвацка-баснійскі канфлікт Рэспубліка Боснія і Герцагавіна Харвацкая рэспубліка Герцаг-Босна Федэрацыя Босніі і Герцагавіны Грацскае пагадненне Дэйтанскае пагадненне
Спасылкі United States Institute of Peace: Washington Agreement
Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Баснійская вайна Катэгорыя:Перамір’і Катэгорыя:Гісторыя Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Гісторыя Федэрацыі Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Сакавік 1994 года