Магас — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Інгушэціі (з 2000). Заснаваны ў 1995 годзе, статус горада з 2000 года. Самы малады населены пункт, які з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам суб’екта Расійскай Федэрацыі.
Горад рэспубліканскага значэння, утварае аднайменную гарадскую акругу. Знаходзіцца за 4 км на паўднёвы ўсход ад Назрані. Размяшчаецца на спадзіста-нахільнай тэрасе і прыпадняты над рэчышчам ракі Сунжа на 6-8 метраў, абсалютная вышыня — ад 520 да 650 м над узроўнем мора.
Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Інгушэціі Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1995 годзе