Чы́рка, Молча, Мольча, Мольчанскі канал — рака ў Беларусі, у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Жардзянка (басейн ракі Дняпро).

Назва На карце XVIII ст. рэчка пазначаная як Молча, на яе вярхах была вёска Молча. На карце 1846 г. - Мольча.

Водаапісанне Даўжыня ракі 18Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (21) кіламетраў. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км. Плошча вадазбору 100 км². Пачынаецца за 3,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Вялікі Бор, вусце за 2 кіламетры на ўсход ад вёскі Чыркавічы. Рэчышча каналізаванае.

Каля ракі населеныя пункты Астроўчыцы, Мольча, Чыркавічы, Мядкоў.

Літаратура

 — С. 355.

Катэгорыя:Рэкі Светлагорскага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны