Раўнапло́днік пылюшнікавы (Isopyrum thalictroides) — кветкавыя расліны з роду сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая карэнішчавая расліна, ранневясновы эфемероід. Карэнішча доўгае і разгалінаванаеДорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 140. . Ад карэнішча адходзяць некалькі тонкіх сцёблаў вышынёй да 30 см. Лісце з перапончатымі прылісткамі. Прыкаранёвае лісце з доўгімі чаранкамі, верхняе — сядзячае, трайчастае. Кветкі адзіночныя, белыя, дыяметрам да 1 см. Чашалісцікі белыя або чырванаватыя. Плод — шматлістоўка.

Распаўсюджванне і экалогія Пашыраны ў Паўночным паўшар’і. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца пад аховай з 1964 года. Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, ахоўваецца ў Літве.

Расце паасобку або невялікімі групамі ў шыракалістых лясах. Цвіце ў красавіку—маі. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна (карэнішчам).

Ядавіты. Меданосная расліна.

Літаратура

Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 140.

Спасылкі

Ranunculaceae Isopyrum thalictroides L. // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH Равноплодник василистниковый (Isopyrum thalictroides L.) // На сайце «Сельскохозяйственная электронная библиотека знаний»

Катэгорыя:Казяльцовыя Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе