Гедыз — рака на захадзе Турцыі. Даўжыня 341 км. Плошча басейна 17,5 тыс. км². Пачынаецца ў заходняй частцы Анаталійскага пласкагор'я, у раёне г. Мурат, на значным працягу цячэ па міжгорным прагіне на поўнач ад хрыбта Баздаглар, упадае ў Ізмірскі заліў Эгейскага мора. Жыўленне дажджавое, у верхнім цячэнні таксама снегавое. Найбольшая воднасць зімой і восенню; летам моцна мялее.

Катэгорыя:Рэкі Турцыі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Эгейскае мора