Вялікі Ноўгарад (, да 1999 года — Ноўгарад) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Наўгародскай вобласці. Размешчаны на Прыільменскай нізіне на рацэ Волхаў, за 6 км ад возера Ільмень. Вытворчасць мінеральных угнаенняў, металаперапрацоўка.
Гісторыя Упершыню згадваецца ў Наўгародскім I летапісе пад 859 годам. З канца 10 стагоддзя — значны цэнтр Кіеўскай Русі; у 1136—1478 гадах — сталіца Наўгародскай рэспублікі. Размяшчэнне на стыку шляху «з варагаў у грэкі» з Волжскім спрыяла развіццю ў ім ужо ў 10 стагоддзі рамёстваў, гандлю і культуры. Гандлёвыя сувязі Вялікага Ноўгарада распаўсюджваліся ад Фландрыі і ганзейскія гарадоў да Югорскай зямлі і ад Скандынавіі да Астрахані і Канстанцінопаля. Старажытны Вялікі Ноўгарад — цэнтр рускай культуры, цэнтр летапісання, распаўсюджвання пісьменнасці (Берасцяныя граматы).
У 1546 годзе па колькасці двароў (5159) і насельніцтву (35 тыс. чалавек) займаў сярод рускіх гарадоў 3-е месца (пасля Масквы і Пскова). З развіццём Пецярбурга Вялікі Ноўгарад паступова страчвае сваё гандлёва-эканамічнае значэнне, застаючыся адным з цэнтраў ільнаводства. З 1727 года — цэнтр Наўгародскай губерні. Насельніцтва
Адукацыя і культура Наўгародскі дзяржаўны ўніверсітэт Наўгародскі акадэмічны тэатр драмы імя Ф. М. Дастаеўскага
Памятныя мясціны Сафійскі сабор, Ноўгарад Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла
Гарады-пабрацімы
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Аляксей Кайгарадаў Іаан Наўгародскі Мікалай Аляксандравіч Гугнін (нар. 1946) — беларускі мастацтвазнавец, педагог, графік.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Наўгародскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты на Волхаве