Шпіна́т (Spinacia) — род кветкавых раслін сямейства .
Апісанне Аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 70 см. Лісце чаргаванае, трохвугольна-коп’епадобнае, суцэльнакрайняе, на доўгіх чаранках. Мужчынскія кветкі сабраны ў мяцёлку, жаночыя размешчаны ў пазухах лісця. Плод — арэшак.
Пашырэнне Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Як харчовыя расліны вырошчваюць і , часам дзічэюць і трапляюцца каля жылля.
Віды Род уключае тры відаГл. спасылку GRIN у картцы расліны.:
Выкарыстанне Лісце шпінату мае шмат бялкоў, вугляводы, вітамін C, вітаміны групы B, карацін, солі жалеза і фосфару. Спажываецца свежым і кансерваваным.
Літаратура
— С. 387.
Спасылкі
Катэгорыя:Аксамітнікавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі