Іван Генераліч (, , Хлебінэ - , Капрыўніца) — харвацкі мастак-прымітывіст, лідар харвацкага наіўнага мастацтва.
Жыццё і творчасць Маляваў з дзяцінства, выкарыстоўваючы любыя падручныя матэрыялы. У 1931 адбылася яго выстава ў Заграбе, пазней - у Сафіі. У 1945 Генераліч быў прыняты ў Саюз харвацкіх мастакоў. У 1953 яго выстава прайшла ў Парыжы, атрымала добрыя водгукі крытыкаў, мастак жыў там на працягу двух месяцаў. У 1958 персанальная экспазіцыя Генераліча была арганізавана ў Бруселі, пазней яго працы выстаўляліся ў Сан-Паўла, Дуброўніку, Бадэн-Бадэне, Базелі, Браціславе. Скразны матыў жывапісу і графікі Генераліча - гіганцкія кветкі, падрабязнасць навакольнай прыроды і, разам з тым, вобраз раю. Яго лепшай карцінай лічыцца «Алені ідуць на вяселле» (1959).
Літаратура Ivan Generalic, Josip Generalic, Mijo Kovacic: peintres naïfs. Bâle: Galerie d’art moderne Marie-Suzanne Feigel, 1968 Naivi "73: Ivan Generalić; retrospektivna izložba. Zagreb: Galerija primitivne umjetnosti, 1973 Tomašević N. The magic world of Ivan Generalić. New York: Rizzoli, 1976 (есть фр., ит., нидерл. изд.) Gamulin G. Naive Malerei: Ivan Generalić und die Schule von Hlebine. Gütersloh: Prisma, 1984 Ivan Generalić, einzelausstellung. München: Hell und Hell, 1987 Ivan Generalic (1914—1992). Koprivnica: Muzej grada Koprivnice, 2004
Катэгорыя:Мастакі Югаславіі Катэгорыя:Мастакі Харватыі Катэгорыя:Мастакі-прымітывісты Катэгорыя:Мастакі наіўнага мастацтва