Ервандашат () — другая сталіца старажытнай Арменіі:"The capitals of Armenia were successively: Armavira or Armawir of the Orontids (Manandyan, O torgovle 37) untill the transfer by Orones IV of his residence to Eruandasat (*Orontasata)" пасля Армавіра, горад заснаваны апошнім прадстаўніком дынастыі Ервандуні царом Ервандам III каля 200 г. да н.э.. Заставаўся сталіцай Арменіі да перанясення царскай рэзідэнцыі ў Арташат у II стагоддзі да н.э.. Напачатку IV стагоддзя цар Вялікай Арменіі Трдат III перадаў горад роду Камсаракан як цэнтр вобласці Аршарунік. Горад разбураны ў 364 годзе падчас нашэсця Шапура II, а насельніцтва (каля 20000 армянскіх і 30000 яўрэйскіх сем'яў) дэпартавана ў Персію. Вядома, што Ервандашат існаваў у VII стагоддзі.
Апроч рэштак гарадскіх умацаванняў, невялікія археалагічныя даследаванні 1980-х гадоў, выявілі сляды старажытных садоў і палацаў, апісаных старажытнаармянскімі гісторыкамі. Таксама захаваліся сляды сцен, вуліц, будынкаў былой сталіцы Арменіі.
Гл. таксама Спіс сталіц армянскіх дзяржаў
Катэгорыя:Сталіцы Арменіі Катэгорыя:Гарады Вялікай Арменіі