Забе́льскае, Вялікае Забелле — бяссцёкавае возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 22 км у напрамку на захад ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, каля вёскі Забелле.
Плошча паверхні возера 0,16 км², даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,26 км, даўжыня берагавой лініі 1,9 км. Плошча вадазбору 6,7 км². Катлавіна Забельскага выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 4—5 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая.
Літаратура
Спасылкі Забельскае возера, Вялікае Забелле
Катэгорыя:Азёры Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры Катэгорыя:Басейн Улы