Бе́лае Во́зера (, ) — пасёлак у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавета.
Пасёлак размешчаны за 25 км у напрамку на поўдзень ад Брэста, за 7 км на ўсход ад мяжы з Польшчай, на беразе возера Белае.
У пасёлку створаны буйны рэкрэацыйны комплекс: турыстычна-аздараўленчы комплекс «Белае возера», базы адпачынку «Белае возера», «Элма». Непадалёк на паўночны ўсход ад пасёлка і возера на беразе возера Рагазнянскае ў пасёлку Бярэсце размешчаны санаторый «Бярэсце».
Спасылкі
Катэгорыя:Знаменскі сельсавет (Брэсцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна