Палёўкі (Arvicolinae, Microtinae) — падсямейства млекакормячых жывёл з сямейства хамяковых.
Апісанне
Даўжыня цела (акрамя ) да 23 см, хваста — да паловы даўжыні цела. Морда круглявая, вушы кароткія.
Арэал
Налічваецца больш за сорак родаў (каля дваццаці сучасных), каля ста відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Амерыцы. Жывуць у розных ландшафтах, сем'ямі або калоніямі. На Беларусі сустракаюцца , , , , , , .
Экалогія
Расліннаедныя. Нараджаюць да дванаццаці і больш дзіцянят, да пяці разоў за год.
Значэнне
Многія палёўкі — шкоднікі сельскагаспадарчых раслін, пераносчыкі ўзбуджальнікаў хвароб. Корм для многіх драпежных птушак і звяроў. Некаторыя — аб'екты промыслу.
Літаратура Самусенка Э. Палёўкі // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.
Катэгорыя:Хамяковыя