Ко́стычы (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Клейнікаўскага сельсавета. Размешчаны за 12 км на паўночны захад ад Брэста, 6 км ад чыгуначнай станцыі Скокі.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пагранічнік» (цэнтр — аг. Клейнікі).

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як сяло ў Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ. У 1566 годзе пазначана ў актах Слонімскага земскага суда.

У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў маёнтак Церабунь. У 1858 годзе ўласнасць графоў Грабоўскіх. У 1897 годзе вёска ў Матыкальскай воласці Брэсцкага павета, працаваў ветраны млын.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

Насельніцтва 105 сялянскіх душ (1858) 28 двароў, 209 жыхароў (1897) 282 жыхары (1905) 18 наспадарак, 90 жыхароў (30.9.1921) 400 жыхароў (1959) 461 жыхар (1970) 40 гаспадарак, 66 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Костычы на Wikimapiа

Катэгорыя:Клейнікаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна