250px|thumb|Меркурый усыпляе Аргуса, каб выкрасці німфу Іо. Карціна Мікалая Кошалева. 1864 год. 250px|thumb|Гера і Аргус. Карціна Якопа Амігоні. XVIII стагоддзе. Гермес прыносіць Геры галаву забітага Аргуса, каб яна змясціла вочы Аргуса на паўлінавы хвост. А́ргус (дакладней Аргас ці Арг ), празваны Панаптэс, гэта значыць усёвідушчы — у старажытнагрэчаскай міфалогіі Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.100; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.167 шматвокі волат; у пераносным сэнсе — пільны вартавы.
Сын Арэстара (паводле Ферэкіда), або (паводле Асклепіяда) сын ІнахаКан’ектура да Апаладора, у арыгінале Ферэкід і Асклепіяд указаны наадварот, або (паводле Керкопа) сын Аргаса і Ісмены, або (паводле Акусілая і Эсхіла) сын Геі Эсхіл. Прыкаваны Праметэй 567—570; Нон. Дзеянні Дыяніса XX 81 , або сын Агенора (гл. артыкул пра іншы варыянт падання).
Адданне Паводле падання, ён падужаў жахлівага быка, які спусташаў Аркадзію. Ён задушыў таксама змяю Эхідну, дачку Зямлі і Тартара.
Паводле Гесіёда і Ферэкіда, у яго было чатыры вока і ён ніколі не спаў Псеўда-Гесіёд. Эгімій, фр.294 М.-У.; Комментарий Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.177 . Паводле Авідзія, у яго было 100 вачэй (паводле Нона, 1000) Авідзій. Метамарфозы I 722—723; Нон. Дзеянні Дыяніса XII 70 . Гера паставіла яго вартавым ператворанай у карову Іо.
Аргас прывязаў ператвораную ў карову Іо да алівы ў гаі Мікен. Гермес забіў яго ўдарам каменя Гамер. Адысея I 38; Гімны Гамера III 74; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 1, 3; Гігін. Міфы 145 , ці, усыпіўшы яго ігрой на флейце, адсек яму галаву. З тых часоў Гермеса звалі Аргазабойцай.
Гера ператварыла яго ў паўліна, або размалявала яго вачамі паўлінавы хвост.
Літаратура Я. Э. Голосовкер «Сказания о Титанах». М.: «Нива России», 1993 г. (59) Сайт «Mythical Creatures and Monsters»
Спасылкі
Катэгорыя:Міфічныя істоты ў старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Міфы Аргаліды