Французскі Судан () — былая калонія Францыі ў Заходняй Афрыцы, частка вобласці Заходні Судан: тэрыторыя па верхнім і сярэднім цячэнні рэк Нігер і Сенегал — тэрыторыя цяперашняй дзяржавы Малі.

Гісторыя 9 верасня 1880 года на аснове французскіх уладанняў у верхнім і сярэднім цячэнні рэк Нігер і Сенегал была сфарміравана калонія Верхні Сенегал. 18 жніўня 1890 года яна была пераназвана ў Тэрыторыю Французскі Судан; яе сталіцай стаў горад Каес.

11 кастрычніка 1899 года Французскі Судан быў падзелены: 11 паўднёвых правінцый былі перададзены калоніям Французская Гвінея, Кот-д’Івуар і Дагамея (у наступным годзе 2 правінцыі былі перададзены назад). Сталіцай калоніі стаў горад Бамака.

У 1902 годзе тыя тэрыторыі Французскага Судана, якія не знаходзіліся пад ваенным кіраваннем, былі рэарганізаваны ў калонію Сенегамбія і Нігер.

Пасля рэарганізацыі Французскай Заходняй Афрыкі ў 1920 годзе Французскі Судан быў адноўлены. У 1933 годзе, пасля расфарміравання калоніі Французская Верхняя Вольта, частка яе правінцый была перададзена Французскаму СудануKô Samaké, Modibo Keïta, Recherche sur l’Historique de la Décentralisation au Mali : De la Période Coloniale à la 3 République, Penser pour agir.org, 7 février 2006 .

Пасля рэферэндуму 28 верасня 1958 года Французскі Судан атрымаў адмысловы прававы статус: дзяржавы — члена Французскай Супольнасці пад назвай Суданская рэспубліка. 17 студзеня 1959 года Суданская рэспубліка пачала працэс аб’яднання з Сенегалам, у выніку чаго ўтварылася Федэрацыя Малі.

Эканоміка Французы развівалі абрашанае земляробства ў калоніі, затым с/г прадукты экспартаваліся ў метраполію. Асноўная частка інвестыцый Францыі была засяроджана на развіццё інфраструктуры Судана, фінансавыя выдаткі за перыяд 1928—1939 гадоў склалі 4 млрд франкаў. Дзякуючы гэтай падтрымцы, сельскагаспадарчы сектар эканомікі Французскага Судана хутка рос Мусса Сиссе Cola, Пьер Jacquemot, Мали, фермеры и государство, L’Harmattan, 1981, ISBN 2-85802-200-3, 9782858022007, 197p ".

Катэгорыя:Былыя калоніі Францыі Катэгорыя:Каланіяльная Афрыка Катэгорыя:Гісторыя Малі Катэгорыя:Дзяржавы і тэрыторыі, заснаваныя ў 1890 годзе