thumb|right|230px|Фасад Бібліятэкі Хартлі, пабудаванай у 1930-е гг. Саўтгемптанскі ўніверсітэт () — універсітэт у Саўтгемптане, Англія. З'яўляецца правапераемнікам Інстытута Хартлі (), які заснаваны ў 1862 годзе Генры Робертсан Хартлі. У 1902 годзе Інстытут ператвораны ва Універсітэцкі каледж Хартлі, пры гэтым ступені прысуджаў Лонданскі ўніверсітэт. 29 красавіка 1952 года Елізавета II даравала ўніверсітэту Каралеўскую хартыю; такім чынам, ён стаў адным з апошніх у групе «універсітэтаў з чырвонай цэглы», і адначасова першым, што атрымаў універсітэцкі статус ад Елізаветы II пасля яе ўзыходжання на трон.
У наш час універсітэт уваходзіць у групу «Расел» даследчых універсітэтаў і Сусветную сетку ўніверсітэтаў. Па стане на 2010 год у ім навучаецца звыш 17000 студэнтаў і 7000 аспірантаў. Асноўны кампус знаходзіцца ў раёне Хайфілд г. Саўтгемптан, 4 іншых кампуса размешчаны ў горадзе, а Вінчэстэрская школа мастацтваў — у горадзе Вінчэстэр.
Універсітэт арыентаваны на даследчую дзейнасць, і сярод брытанскіх ВНУ мае адзін з найбольш высокіх працэнтаў даходу ад даследчай дзейнасці. Саўтгемптанскі ўніверсітэт рэгулярна, паводле розных апытанняў, уваходзіць у першую дваццатку вядучых універсітэтаў краіныTimes Good University Guide 2008 Retrieved on 2007-08-04Guardian University Guide 2008 Retrieved on 2007-08-04Sunday Times University Guide 2008 Retrieved on 2008-09-25Daily Telegraph University league table (Last Updated: 1:50am BST 30/07/2007) Retrieved on 2007-11-09, а таксама ў першую дзясятку Нацыянальнага студэнцкага агляду. Паводле рэйтынгу 2009 года Times Higher Education Table, ён увайшоў у 100 лепшых ВНУ планеты.
Крыніцы
Літаратура Patterson, A. Temple (1962). The University of Southampton : A Centenary History of the Evolution and Development of the University of Southampton, 1862—1962. Southampton: The Camelot Press Ltd. Nash, Sally and Martin Sherwood (2002). University of Southampton: An Illustrated History. London: James and James
Спасылкі
Official University of Southampton website
Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Англіі Катэгорыя:Універсітэты з чырвонай цэглы Катэгорыя:Саўтгемптан