Мухаве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Мухавец.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Жыравецкі сельсавет у складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — Жыравецкая Камяніца. 20 верасня 1971 года перайменаваны ў Мухавецкі, цэнтр перанесены ў пасёлак МухавецРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 верасня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 29 (1331)..
Склад У склад сельсавета ўваходзяць 14 населеных пунктаў: + Населены пункт Статус НасельніцтваПаштовы індэкс Ваўкі вёска 17 224010 Вулька-Застаўская вёска 24 225042 Гулі вёска 25 224010 Забалацце вёска 151 225042 Закій вёска 50 225042 Заслучна вёска 81 225006 Камяніца-Жыровецкая вёска 310 225042 Літвіны вёска 12 224010 Лозы вёска 9 224010 Мухавец пасёлак 2178 225006 Падлессе-Камянецкае вёска 142 225006 Падлессе-Радваніцкае вёска 95 225006 Сямісосны вёска 19 224010 Херма вёска 3 224010 На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 15 населеных пунктаў. У 1976 годзе скасавана вёска Кунахі (злілася з вёскай Жыравецкая Камяніца)Рашэнне выканкама Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распраджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505)..
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3116 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 85,1 % — беларусы, 9,0 % — рускія, 4,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 4371 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе