Глыбо́кае — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вята, за 10 км на паўднёвы захад ад горада Мёры, каля вёскі Апанасенкі.
Плошча паверхні 0,16 км². Даўжыня 0,74 (0,72) км, найбольшая шырыня 0,39 км. Даўжыня берагавой лініі 1,95 (1,7) км. Найбольшая глыбіня возера 16,1 м. Аб’ём вады 0,81 млн. м³. Плошча вадазбору 15,8 (32,2) км². Катлавіна Глыбокага выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, разараныя. Берагі нізкія, на паўднёвым усходзе забалочаныя.
Злучана ручаём з возерам Сярэднік, на паўночным усходзе выцякае рака Галчыца ў раку Хараброўка.
Літаратура
Спасылкі Глыбокае
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна