Беларускае студэнцкае зямляцтва ў Томску. Існавала ў 1927/28 навучальным годзе. Заснавана 20 верасня 1927 года на сходзе студэнта-беларусаў Сібірскага тэхналагічнага інстытута і Томскага ўніверсітэта.
У склад зямляцтва ўваходзіў 31 чал., старшыня праўлення Пашкоўскі, сакратар А. Багданаў. Выпісвала беларускія газеты і часопісы. Супрацоўнічала з беларускім аддзяленнем рабфака ў Томску, вяло перапіску з Цэнтральным бюро пралетарскага студэнцтва Беларусі і Народным камісарыятам асветы БССР.
Літаратура
Катэгорыя:Томск Катэгорыя:Беларускія зямляцтвы Катэгорыя:1927 год у Расіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1927 годзе Катэгорыя:Томскі дзяржаўны ўніверсітэт Катэгорыя:Томскі політэхнічны ўніверсітэт