Ірына Ігараўна Дзеранчук, народжаная Бурая (нар. , г. Мінск) — беларуская савецкая спартсменка (хуткаснае падводнае плаванне). Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1975).
Біяграфія
З 1979 трэнер ЦК ДТСААФ БССР па хуткасных відах падводнага плавання. Чэмпіёнка свету (1976, Гановер, ФРГ — падводнае плаванне з аквалангам на 100 і 400 і ныранне на 50 м), Еўропы (1975, Вітэль, Францыя — падводнае плаванне з аквалангам на 100, ныранне на 25 м, эстафета 4×100 м — плаванне ў ластах), СССР (1976 г. — ныранне на 50 м, 1977 — падводнае плаванне з аквалангам на 100 і 400 м, ныранне на 50 м).
Пераможца і прызёр міжнародных і усесаюзных спаборніцтваў, рэкардсменка свету (1975-77).
Спасылкі
1st World Championship -finswimming
Катэгорыя:Майстры спорту СССР міжнароднага класа Катэгорыя:Спартсмены СССР Катэгорыя:Спартсмены Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Трэнеры СССР Катэгорыя:Трэнеры Беларусі