Ві́шчын (, ) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кісцянёўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 16 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў — Жлобін), 103 км ад Гомеля.

Гідраграфія На рацэ Днепр.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Рагачоў — Старое Сяло. Планіроўка складаецца з крывалінейнай доўгай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі (уздоўж поймы Дняпра) і забудаванай двухбакова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

На правым беразе Дняпра археолагамі выяўлена гарадзішча XI — XIII стст., дзе знаходзіўся замак, які ў сярэдзіне XIII стагоддзя разбураны і спалены. Каля вёскі знойдзена свінцовая пячатка Мсціслава Расціславіча Храбрага. Пра даволі актыўныя сувязі Вішчына з іншымі рэгіёнамі сведчыць і знойдзены тут у 1979 годзе скарб канца XII — пачатку XIII стагоддзяў. Паводле пісьмовых крыніц вядома з XIII стагоддзя. У Іпацьеўскім летапісе згадваецца пад 1258 годам. Пазней у Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Паводле дакументаў 1567 года вёска павінна была вылучаць сваіх апалчэнцаў для ўзброеных атрадаў ВКЛ. Згадваецца ў 1756 годзе як вёска ў Рагачоўскім войтаўстве Рагачоўскага старостваLVIA, f. 525, ap. 8, b. 745, l. 27v..

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. Па рэвізіі 1816 года ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні, ва ўладанні Ланеўскіх. У 1881 годзе працаваў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 года дзейнічалі капліца, 2 ветракі, піцейны дом. На пачатку XX стагоддзя дзейнічалі школа і млын, у Кісцянёўскай воласці. У 1909 годзе 1206 дзесяцін зямлі.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны маяк», працавалі вятрак і кузня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны карнікі ў 1943 годзе спалілі 27 двароў, забілі 2 жыхароў. У баі каля вёскі 20 лютага 1944 года вызначыўся камандзір роты, старшы лейтэнант І. І. ХмельПра добраўпарадкаванне месцаў пахавання воінаў Савецкай Арміі, партызан і мірнага насельніцтва, загінулых у 1941—1945 гг. (пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза), а 21 лютага 1944 года — гарматны разлік на чале з А. І. Громавым і ўзвод пад камандаваннем М. Р. Маладзікова (абодвум прысвоена званне Героя Савецкага Саюза). Вызвалена 24 лютага 1944 года. У баях за вёску і наваколлі загінулі 89 савецкіх салдат. 44 жыхары загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Кісцяні» (цэнтр — вёска Кісцяні). Да 19 верасня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Старасельскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 19 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034)..

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 55 гаспадарак, 78 жыхароў.

Дынаміка 1816 год — 33 двары, 246 жыхароў. 1881 год — 75 двароў, 502 жыхары. 1897 год — 113 двароў, 832 жыхары (паводле перапісу). 1909 год — 858 жыхароў. 1925 год — 117 двароў. 1959 год — 421 жыхар (паводле перапісу). 2004 год — 55 гаспадарак, 78 жыхароў.

Славутасці Паселішча перыяду старажытнай Русі (1-е тысячагоддзе н.э.), урочышча Янкаў Рог — Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (1-е тысячагоддзе да н.э. — 1-е тысячагоддзе н.э.), на паўночна-ўсходнім баку вёскі — Брацкая магіла (1944) —

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кісцянёўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна