250пкс|thumb|Палацца Кіджы ў Рыме — рэзідэнцыя Старшыні Савета Міністраў Італіі

Старшыня Савета Міністраў Італіі () — кіраўнік урада Італьянскай Рэспублікі.

Фармальна прызначаецца на пасаду прэзідэнтам краіны, але рэальна з’яўляецца прадстаўніком парламенцкай большасці.

Старшыня Савета Міністраў кіруе дзейнасцю ўрада і на практыцы з’яўляецца кіраўніком краіны, прадстаўляе Італію на сустрэчах глаў дзяржаў і ўрадаў. Старшыня Савета Міністраў падае на зацвярджэнне прэзідэнту спіс членаў урада. Ён змацоўвае сваім подпісам усё законы, падпісаныя прэзідэнтам.

Адноснай слабасцю пасады Старшыні Савета Міністраў у Італіі з’яўляецца немагчымасць для яго вызваліць ад пасады індывідуальных міністраў. У пэўнай ступені з гэтым звязана частая змена глаў урадаў, а таксама частая фармальная змена ўрадаў без замены старшыні. Гэтак, Альчыдэ дэ Гасперы, які займаў гэту пасаду ў 1945—1953, фармальна ўзначальваў восем розных урадаў. 22 лютага 2014 года Старшынёй Савета міністраў прызначаны Матэа Рэнцы. Па выніках рэферэндума Рэнцы падаў ў адстаўку і міністр замежных спраў ў ягоным кабінеце Паала Джэнцілоні быў прызначаны новым прэм’ер-міністрам. 1 чэрвеня 2018 года Старшынёй Савміна па выніках кааліцыйных перамоў пасля перамогі апазіцыі на выбарах быў прызначаны Джузэпэ Контэ.

Гл. таксама Спіс прэм'ер-міністраў Італіі

Спасылкі

Урады 1-й рэспублікі, 1946-93 Урады 2-й рэспублікі, з 1993

Катэгорыя:Палітыка Італіі