У гэтага паняцця ёсць іншае значэнне Чамы-албанцы.
Ча́мы або ця́мы, саманазва Urang Campa — аўстранезійскі народ, карэннае насельніцтва Паўднёва-Усходняй Азіі. Большасць чамаў жыве ў Камбоджы і В'етнаме. Супольнасці чамаў таксама ёсць у Малайзіі, Таіландзе, ЗША, Францыі і іншых краінах. Дзеляцца на заходнюю (пераважна ў Камбоджы) і ўсходнюю (пераважна ва В'етнаме) буйныя групы. Агульная колькасць -- каля 354 тыс. чал. (2013)Cham, Western.Cham, Eastern
Паходжанне і гісторыя Мова чамаў адносіцца да аўстранезійскай групы моў і радніць іх з карэнным насельніцтвам Малайскага паўвострава і паўночнага Калімантана. Некаторыя даследчыкі лічаць продкаў чамаў выхадцамі з тэрыторыі сучаснай Малайзіі, але ёсць і тыя, хто сцвярджае, што чамы паходзяць ад карэнных тубыльцаў Індакітая. Генетычныя даследаванні паказваюць, што чамы сфарміраваліся ў выніку надзвычай складаных этнічных працэсаў, падчас якіх карэнныя насельнікі Індакітая змешваліся з выхадцамі не толькі з Малайскага паўвострава і астравоў сучаснай Інданезіі, але і Паўднёвай АзііTracing the Austronesian Footprint in Mainland Southeast Asia: A Perspective from Mitochondrial DNAPatrilineal Perspective on the Austronesian Diffusion in Mainland Southeast Asia.
Першапачатковая гісторыя чамаў непасрэдна звязана са старажытнай дзяржавай Чампа, якая была заснавана прыкладна ў II ст., а ў VII-XV ст. займала значныя землі на паўднёвым усходзе Індакітая. У яе былі развітое земляробства, гандлёвы і ваенны флот. Уладары Чампы спачатку вызнавалі індуізм і будызм, але ў канцы XV-XVII ст. прынялі ісламThe History of Champa Malays History of Islam in Vietnam. Такім чынам, рэлігія стала найважнейшым чыннікам, акрамя мовы і гістарычнай памяці, якая ў далейшым адрознівала чамаў ад іх суседзяў — в'етаў і кхмераў. Пад ціскам в'етаў чамы мігрыравалі на поўдзень, у дэльту Меконга, дзе працягвалі займацца земляробствам і гандлем, а таксама занялі транзітныя пункты ў суседняй Камбоджы. Да пачатку XIX ст. яны канчаткова страцілі асабістыя дзяржаўныя ўтварэнні.
Чамы і іх культура значна пацярпелі ад палітыкі асіміляцыі ў В’етнаме, а таксама ад генацыду, які адбываўся ў Камбоджы ў 1975 - 1979 гг.
Асаблівасці традыцыйнай культуры
Асноўным заняткам чамаў здаўна з'яўлялася земляробства. У нізінных рэгіёнах яны сеялі пераважна рыс, для паліву якога ўзводзілі надзвычай складаныя ірыгацыйныя збудаванні. У горных раёнах быў распаўсюджаны падсечна-агнявы спосаб. У XVIII - XX ст. пад уплывам рынку пачалі вырошчваць на продаж тытунь, алейныя культуры, кукурузу. Ля ўзбярэжжа буйных рэк і мора асноўнымі заняткамі таксама былі рыбалоўства, паляванне на чарапах, розныя віды рамяства і гандаль. Жывёлагадоўля мела другарадны характар. Трымалі хатнюю птушку і буйвалаў.
Паселішчы чамаў месцяцца пераважна ўздоўж берагоў рэк і дарог, маюць лінейную планіроўку. Жытлы наземныя, ва ўзбярэжных паселішчах — на па́лях. Яны маюць слупавую канструкцыю, аббіваюцца дошкамі, крыюцца саломай або пальмавым галлём. У наш час найбольш распаўсюджаны бляшаныя і чарапічныя дахі. Жылая прастора дзеліцца на некалькі пакояў, частка якіх належыць жанчынам. Кухня і гаспадарчыя пабудовы ладзяцца асобна.
Захаваліся жаночая народныя строі. Іх аснову складае саронг, па-над якім апранаюць іншае адзенне. Мужчыны не голяць валасы, маюць вусы і бараду, валасы ззаду збіраюць у хвост або касу.
Да нядаўняга часу былі распаўсюджаны пашыраныя сем'і. У чамаў-земляробаў зямля перадавалася па спадчыне ад бацькі да сыноў, мужчына лічыўся галоўным, вёўся выключна мужчынскі адлік сваяцтва. На ўзбярэжжы, дзе мужчыны займаліся пераважна рыбалоўствам і гандлем, зямельная маёмасць і адлік сваяцтва былі жаночымі. Гэта адлюстравалася ў даволі складаных формах асабістых імёнаў.
Распаўсюджаны звычаі ўзаемадапамогі, асабліва прадстаўнікам свайго народа. Чамы таксама вядомы як выдатныя ткачы, мастакі роспісаў на тканінах, вытворцы керамікі, музыканты і танцорыГл.: Агляд кнігі The Cham of Vietnam: History, Society and Art у часопісе Studies on Asia .
Рэлігія Большасць веруючых чамаў — мусульмане, якіх таксама клічуць баніCham culture in the view of religion. Захаваліся невялікія групы індуістаў, што падтрымліваюць культ Шывы.
Існуюць старажытныя звычаі шанавання продкаў, перапахавання мёртвых сваякоўThe Champa Kingdom : Cham Culture .
Мова Мова чамаў адносіцца да чамска-ачэхскай групы аўстранезійскай моўнай сям'і. У сярэднявеччы была распаўсюджана пісьменства на аснове старажытнаіндыйскага пісьма брахміCham alphabet. У наш час таксама практыкуюць выкарыстанне арабскага і лацінскага алфавітаў.
Катэгорыя:Народы Азіі Катэгорыя:Народы В’етнама Катэгорыя:Народы Камбоджы Катэгорыя:Аўстранезійцы