Хуахінэ — колішняя дзяржава ў Палінезіі, існавала на працягу 2-й паловы XVIII і амаль усяго ХІХ стагоддзя.

Каралеўства было створана ў 1760 годзе калі на сталец узышоў заснавальнік , якая кіравала Хуахінэ на працягу ўсяго існавання гэтай дзяржавы — . Яго дзяржава складалася з двух невялікіх астравоў — Хуахінэ-Нуі і Хуахінэ-Іці, агульнай плошчай . Мова — адзін з дыялектаў таіцянскай. Нягледзячы на свае невялікія памеры, каралеўства Хуахінэ было прызнана шэрагам еўрапейскіх дзяржаваў і нават падтрымлівала з некаторымі з іх дыпламатычныя адносіны. Незалежнае існаванне Хуахінэ працягвалася да 15 верасня 1895 года, калі Францыя акупавала тэрыторыю Хуахінэ і пазбавіла стальца каралеву . Тэрыторыя Каралеўства была ўключана ў склад французскіх уладанняў у Акіяніі.

Катэгорыя:Палінезія Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Акіяніі Катэгорыя:Былыя краіны Катэгорыя:З’явіліся ў 1760 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1895 годзе