Святая святых (, ) — калька з яўрэйскага Кадэш ха-Кадашым () — самае запаветнае месца Скініі сходу, а затым і Іерусалімскага храма, дзе захоўваліся Скрыжалі Запавету.

Гэтай назвай пазначалася ўнутраная частка Скініі сходу, аддзеленая ад вонкавага памяшкання завесай (парахет), у якой знаходзіўся Каўчэг Запавету. Святасць месца вызначалася яшчэ і тым, што менавіта там, над каўчэгам, Бог з’яўляўся першасвятару для абвяшчэння сваёй волі і запаветаў яўрэйскаму народу.; У Іерусалімскім храме, Святая святых звалася таксама двір ( або давір) і ў ёй размяшчаўся Краевугольны камень Храмавай гары, над якім цяпер стаіць мусульманскі Купал Скалы. Лічыцца,Талмуд, Ёма 54б; пар. Таргум Іанатана к Зых. 18:30 што з яго Бог пачаў Стварэнне свету.

Святая святых у іўдаізме характарызавалася як месца, дзе фізічна адчуваецца прысутнасць Бога (гл. Шэхіна).

Рытуал Як у Скініі сходу, так і ў Іерусалімскім храме, уваходзіць у Святая святых дазвалялася выключна першасвятару, і то раз у годзе ў Судны дзень. Першасвятар акрапляў памяшканне крывёй ахвярных жывёл (быка і казла, прынесеных у ахвяру на ахвярніку ў вонкавым двары Храма) і курыў духмяныя рэчывы перад Каўчэгам Запавету. Там жа размяшчаліся залатыя курыльніцы. Падчас гэтага дзейства першасвятар прамаўляў тэтраграматон, запаветнае імя Бога, і гэта было адзіным момантам, калі імя Божае называлася ўслых. Паводле падання, асоба першасвятара пры гэтым выпраменьвала ззянне.

У Хрысціянстве Хрысціянскі Храм таксама мае сваё Святое Святых, але ў яго могуць уваходзіць і Архірэі (як Першасвятар), і Іерэі (як Святары), і Дыяканы (як Левіты)

Сучасны сэнс

«Святая святых» — у агульным сэнсе — 1) самае дарагое, запаветнае. 2) найбольш запаветнае, святое месца ў цэнтральных культавых збудаваннях розных рэлігій, доступ да якога звычайна строга табуяваны і з якім традыцыйна злучаецца фізічная прысутнасць боскіх сіл.

Літаратура

Катэгорыя:Яўрэйскі Храм Катэгорыя:Метафары Катэгорыя:Крылатыя выразы