Герцагі Пармскія — кіраўнікі герцагства Пармскага — маленькай італьянскай дзяржавы паміж 1545 і 1802, і зноў з 1814 па 1860. thumb|125px|Герб герцагаў Пармы і П'ячэнцы. Герцаг Пармскі быў таксама герцагам П'ячэнцскім, за выключэннем першых гадоў кіравання Атавіа Фарнезэ (1549—1556), а таксама ў часы напалеонаўскіх войн, калі гэтыя два тытулы былі зацвержаны, як асобныя, і займаліся двума рознымі людзьмі. Герцаг Пармскі таксама звычайна меў тытул герцага Гуасталы з 1735 (калі Карл VI, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі забраў гэты тытул у Мантуанскага герцага) па 1847 (калі тэрыторыі былі саступлены Модэне), зноў, за выключэннем напалеонаўскіх герцагаў, калі сястра Напалеона, Паліна Банапарт была герцагіняй Гуастала.

Тытул герцага Пармскага, П'ячэнцскага і Гуастальскага ў наш час належыць членам сям'і Пармскіх Бурбонаў, якія таксама маюць прэтэнзіі іспанскі трон. Таму, герцаг Пармскі законны (хоць не галоўны) прэтэндэнт на каралеўскі трон Іспаніі; сапраўды, цяперашні герцаг Пармскі, Карлас-Уга, быў прэтэндэнтам на Іспанскі трон у 1970-х (гл. карлізм).

Кіруючыя герцагі Пармскія (1545—1802) Дом Фарнезэ 1545—1731 П'ер Луіджы, першы герцаг Пармскі (сын Папы Рымскага Паўла III), 1545—1547; Атавіа, другі герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 1547—1586; Алесандра, трэці герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 1586—1592; Рануча I, чацвёрты герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 1592—1622; Адаарда, пяты герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 1622—1646; Рануча II, шосты герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 1646—1694; Франчэска, сёмы герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 1694—1727; Антоніа, восьмы герцаг Пармскі (брат папярэдняга), 1727—1731.

Дом Бурбонаў: 1731—1735 Карл I (першы сын караля Іспаніі Філіпа V і Елізаветы Фарнезэ), дзявяты герцаг Пармскі (праўнук Рануча II), 1731—1735.

Дом Габсбургаў: 1735—1748 Карл VI, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, 1735—1740, дзясяты герцаг Пармскі (не звязаны сваяцтвам з домам Фарнезэ); Марыя Тэрэзія Аўстрыйская, 1740—1748, адзінаццатая герцагіня Пармская (дачка папярэдняга).

Дом Бурбонаў: 1748—1803 Філіп I Бурбон, дванаццаты герцаг Пармскі (трэці караля Іспаніі Філіпа V і Елізаветы Фарнезэ), (праўнук Рануча II), 1748—1765; Фердынанд I Бурбон, трынаццаты герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 1765—1802, з 1796 намінальны герцаг Пармскі.

Тытулярныя герцагі Пармскія (1808—1814) Яны фактычна не кіравалі ніякімі тэрыторыямі Пармы і П'ячэнцы, але насілі спадчынныя тытулы феадальных валадароў, прадстаўленых ім Напалеонам у 1808 годзе.

Жан Жак Рэжы дэ Камбасерэс, герцаг Пармскі; Шарль-Франсуа Лебрэн, герцаг П'ячэнцскі.

Кіруючыя герцагі Пармскія (1814—1860) Дом Габсбургаў: 1814—1847 Марыя-Луіза Аўстрыйская, чатырнаццатая герцагіня Пармская, 1814—1847; Напалеон Франсуа Жазеф Шарль Банапарт, сын Марыі Луізы і Напалеона I быў у адзін час на лініі ўспадкоўвання, але ніколі не быў герцагам Пармскім.

Дом Бурбонаў: 1847—1860 Карл II, пятнаццаты герцаг Пармскі (унук Фердынанда I, герцага Пармскага), 1847—1848; Карл III, шаснаццаты герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 1848—1854; Роберт I, сямнаццаты герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 1854—1860.

Намінальныя герцагі Пармскія (з 1860) Дом Бурбонаў: з 1860 Роберт I, герцаг Пармскі, 1860—1907; Энрыка, герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 1907-1939; Джузэпэ, герцаг Пармскі (малодшы брат папярэдняга), 1939—1950; Эліяс, герцаг Пармскі (малодшы брат папярэдняга), 1950—1959; Роберт II, герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 1959—1974; Франчэска Саверыа, герцаг Пармскі (адзінакроўны дзядзька папярэдняга), 1974—1977; Карл Уга, герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 1977—2010. Карл, герцаг Пармскі (сын папярэдняга), 2010—.

Парм Парма