Ры́мскі каро́ль (, , радзей — кароль рымлян) — тытул абранага, але яшчэ не каранаванага Папам Рымскім главы Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Пасля стварэння на базе Германскага каралеўства Свяшчэннай Рымскай імперыі, для кожнага новага манарха стала традыцыйнай прынамсі падвойная працэдура: абранне ў Германіі і каранацыя ў Рыме (часам паміж імі адбывалася каранацыя ў Мілане ў якасці караля Італіі). Паездка караля з Германіі ў Рым у Сярэднявеччы, як правіла, ператваралася ў ваенны паход. Акрамя таго, патрабавалася заручыцца падтрымкай Рымскага Папы, або дачакацца смерці ці арганізаваць звяржэнне варожа настроенага Папы. Ад абрання да каранацыі ў Рыме прэтэндэнт на імператарскі трон зваўся рымскім каралём.

У гэтага тытула была яшчэ адна функцыя. Каб забяспечыць пераход улады ад бацькі да сына, амаль кожны імператар спрабаваў арганізаваць выбары рымскага караля пры сваім жыцці. Такім чынам, тытул рымскага караля часта азначаў спадчыннага прынца.

У 1508 годзе Максіміліян I так і не змог прыбыць у Рым для каранацыі. Рымскі Папа Юлій II дазволіў яму карыстацца тытулам «абранага імператара». У далейшым пераемнікі Максіміліяна I (акрамя Карла V) ужо не імкнуліся да каранацыі. Тытул «рымскі кароль» цяпер азначаў толькі спадчынніка прастола, абранага курфюрстамі пры жыцці бацькі.

У сучаснай літаратуры для ўстаранення блытаніны са старажытнарымскімі царамі і італьянскімі каралямі, рымскіх каралёў нярэдка завуць кароль Германіі (). Начиная с Максимилиана I титул «король в Германии» (, ) сапраўды існаваў, уваходзячы ў тытулатуру імператараў.

У 1811 годзе французскі імператар Напалеон I абвясціў свайго нованароджанага сына Напалеона II сваім спадчыннікам і даў яму тытул «рымскі кароль».

Спіс Рымскіх каралёў і антыкаралёў Курсівам вылучаны імёны антыкаралёў (:de:Gegenkönig). Атон II Руды, 961—967 (сын Атона I) Атон III, 983—996 (сын Атона II) Генрых II Святы, 1002—1014 (траюрадны брат Атона III) Конрад II, 1024—1027 Генрых III, 1028—1046 (сын Конрада II) Генрых IV, 1054—1084 (сын Генрыха III) Рудольф Швабскі, 1077—1080 (швагер Генрыха IV) Герман фон Зальм, 1081—1088 Конрад, 1087—1098 (сын Генрыха IV) Генрых V, 1099—1111 (сын Генрыха IV) Лотар II, 1125—1133 Конрад III, 1127—1135 Конрад III, 1138—1152 (ён жа) Генрых Берэнгар, 1146—1150 (сын Конрада III) (ням., англ.) Фрыдрых I Барбароса, 1152—1155 (пляменнік Конрада III) Генрых VI, 1169—1191 (сын Фрыдрыха I) Філіп Швабскі, 1198—1208 (сын Фрыдрыха I) Атон IV, 1198—1209 Фрыдрых II, 1196—1220 (сын Генрыха VI) Генрых (VII), 1220—1235 (сын Фрыдрыха II) Генрых Распэ, 1246—1247 Вільгельм Галандскі, 1247—1256 Конрад IV, 1237—1250 (сын Фрыдрыха II) Рычард Корнуэльскі, 1257—1272 Альфонс Кастыльскі, 1257—1273 Рудольф I, 1273—1291 Адольф Насаускі, 1292—1298 Альбрэхт I, 1298—1308 (сын Рудольфа I) Генрых VII, 1308—1312 Людовік IV, 1314—1328 Фрыдрых Аўстрыйскі, 1314—22, 1325—30 Карл IV, 1346—47 Карл IV, 1349—55 (ён жа) Гюнтэр фон Шварцбург, 1349 Венцэль I, 1376—1378 (сын Карла IV) Рупрэхт Пфальцкі, 1400—1410 Жыгімонт, 1410—1433 (сын Карла IV) Ёст, 1410—1411 Альбрэхт II, 1438—1439 Фрыдрых III, 1440—1452 Максіміліян I, 1486—1508 (сын Фрыдрыха III) Карл V, 1519—1530 Фердынанд I, 1531—1558 (брат Карла V) Максіміліян II, 1562—1564 (сын Фердынанда I) Рудольф II, 1575—1576 (сын Максіміліяна II) Фердынанд III, 1636—1637 (сын Фердынанда II) Фердынанд IV, 1653—1654 (сын Фердынанда III) Іосіф I, 1690—1705 (сын Леапольда I) Іосіф II, 1764—1765 (сын Франца I) Напалеон II, 1811—1832 (сын Напалеона I)

Катэгорыя:Свяшчэнная Рымская імперыя Катэгорыя:Спісы кіраўнікоў Еўропы *