Сеткавая тапалогія (ад , месца) — спосаб апісання канфігурацыі сеткі, схема размяшчэння і злучэння сеткавых прылад.
Класіфікацыя
Функцыянальная Сеткавая тапалогія можа быць: Фізічная — апісвае рэчаіснае размяшчэнне і сувязі паміж вузламі сеткі; Лагічная — апісвае праходжанне сігнала у межах фізічнай тапалогіі; Інфармацыйная — апісвае кірункі струменяў інфармацыі, якія перадаюцца праз сетку; Кіраванне абменам — апісвае прынцып перадачы права на карыстанне сеткай.
Геаметрычная Існуе мноства спосабаў злучэння сеткавых прылад. Вызначаюць 3 базавыя тапалогіі: Шына; Кальцо; Зорка. І дадатковыя: Падвойнае кальцо; Ячэістая; Рашотка; Дрэва; Fat Tree; Сняжынка; Паўназвязная.
Дадатковыя спосабы з’яўляюцца камбінацыямі базавых. У агульным выпадку, такія тапалогіі завуцца змешанымі (ці гібрыднымі), але некаторыя з іх маюць уласныя назвы (напрыклад, «Дрэва»).
Гл. таксама IEEE 802-1aq — Shortest Path Bridging (SPB)