Бузіна травяністая (Sambucus ebulus) — кветкавая расліна, від роду сямейства .

Апісанне Бузіна травяністая — шматгадовая травяністая расліна з непрыемным пахам. Вышыня дарослай расліны складае ад 50 да 150 см. Сцябло прамое.

Лісце даўжынёй да 20 см, з хвосцікам, які ў 4—5 разоў карацейшы за пласцінку; лісце складаецца з 9—11 завостраных лісточкаў.

Суквецце верхавіннае, венікавае, на доўгім кветаносе. Кветкі маюць мігдальны пах. Плады чорныя, бліскучыя, даўжынёй каля 4 мм, з трыма або чатырма яйкападобнымі зернейкамі.

Плады ўтрымліваюць цыянагенны гліказід самбунігрынСергей Бесараб Опасные «вкусняшки». Ядовитые лесные ягоды. Памятка для детей и взрослых // Хабр — habr.com, 29 ліпеня 2021, 21:39, падобны да амігдаліну, пры ўжыванні вялікай колькасці сырых ягад ён можа выклікаць атручванні. Але адносна бяспечным можа лічыцца прыгатаванае з ягад віно, а таксама варэнне і іншыя кулінарныя вырабы.

Літаратура

Спасылкі

Sambucus ebulus L. (Бузина травянистая) // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Адоксавыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе