rTorrent — тэкставы кліент BitTorrent, напісаны на мове C++ для Linux і іншых Unix‐падобных аперацыйных сістэм, на аснове бібліятэкі libTorrent (не блытаць з libtorrent).
Ужывае бібліятэку ncurses для вываду. Прыкметны непатрабаванасцю да сістэмных рэсурсаў.
rTorrent — вольнае праграмнае забеспячэнне, якое распаўсюджваецца на ўмовах GNU General Public License.
Кіраванне кліентам Кіраванне кліентам ажыццяўляецца з дапамогай клавіятуры. Магчыма таксама кіраванне змяшчэннем торэнт-файлаў у загадзя вызначаны каталог. Таксама існуе вялікая колькасць frontend’аў да rtorrent ад іншых распрацоўнікаў, якія дазваляюць кіраваць кліентам лакальна ці дыстанцыйна праз пратакол XML-RPC.UtilsList — The libTorrent and rTorrent Project
Ужыванне Выкарыстоўваецца ў сеткавых назапашвальніках у якасці ўбудаванага торэнт-кліента.
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для macOS Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Linux Катэгорыя:BitTorrent-кліенты Катэгорыя:Вольныя BitTorrent-кліенты Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на C++ Катэгорыя:Curses Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй GNU GPL Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2005 годзе