Міжмор’е (, ) — праект канфедэратыўнай дзяржавы, якая б аб’яднала Польшчу, Украіну, Беларусь, Літву, Латвію, Эстонію, Малдову, Венгрыю, Румынію, Югаславію, Чэхаславакію, а таксама, магчыма, Фінляндыю, высунуты Юзафам Пілсудскім пасля Першай сусветнай вайны. Гэта канфедэрацыя павінна была распасцерціся ад Чорнага мора да Балтыйскага, адсюль і назва.
Праектаваная канфедэрацыя мусіла адраджаць шматнацыянальную і шматкультурную традыцыю былой Рэчы Паспалітай. Пілсудскі лічыў, што яе аднаўленне дазволіць пазбегнуць дзяржавам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы дамінавання Германіі ці Расіі. Ідэю апратэставалі СССР і ўсе заходнія дзяржавы, за выключэннем Францыі. На працягу двух дзесяцігоддзяў пасля краху ідэі Міжмор’я ўсе дзяржавы, якія павінны былі ўвайсці ў канфедэрацыю, апынуліся ў зоне ўплыву СССР.
Праблемы і супярэчнасці Інспірацыяй праекта была ідэя адраджэння Рэчы Паспалітай, аднак план Пілсудскага сутыкнуўся з супраціўленнем як за мяжой, так і ўнутры краіны. Украінскія, беларускія і літоўскія нацыяналісты баяліся, што ў аб’яднанай дзяржаве непалякі (а асабліва некатолікі) апынуцца ў стане грамадзян другога гатунку. У самой Польшчы таксама было шмат прыхільнікаў стварэння чыста польскай нацыянальнай дзяржавы.
Поспех і параза Усё ж Польшчы ўдалося шляхам вайны заняць Заходнюю Украіну і Беларусь, а таксама частку сучаснай Літвы (гл. Польска-савецкая вайна 1919—1921 гадоў). У выніку Пакту Молатава-Рыбентропа ў 1939 годзе гэтыя тэрыторыі перайшлі да СССР і былі размеркаваны паміж УССР, БССР і Літоўскай Рэспублікай.
Ідэя Міжмор’я ў цяперашні час Пасля распаду СССР ідэя Міжмор’я і ў прыватнасці адраджэння Рэчы Паспалітай зноў узнікла ў некаторых палітычных асяродках Усходняй Еўропы. Беларускі народны фронт і Народны рух Украіны пад канец 80-х і напачатку 90-х гадоў актыўна распрацоўвалі ідэю Балта-Чарнаморскай Садружнасці (БЧС)Беларускі Народны Фронт ад пачатку меў геапалітычную канцэпцыю існавання Беларусі ў свеце, якая пасля распаду СССР зменшыла б небяспеку для Беларусі з боку Расіі і з боку Германіі. Такой ідэяй быў план Балтыйска-Чарнаморскай Садружнасці (БЧС) краін Усходняй Еўропы (Беларусь, Украіна, Эстонія, Латвія, Літва, Малдова, у перспектыве маглі далуцыцца Польшча і Славакія). Гэта план вяртання трэцяй сілы на падзелы ў Еўропе (так, як было раней, у ХIII-ХVIII ст.). БЧС — усход Еўропы перад еўраазіяцкай Расіяй. Зянон Пазняк. Беларусь — фарпост на ўсходзе . Цяпер ідэю падтрымлівае ўкраінская партыяй «Свабода»Спрямувати зовнішньополітичні зусилля на побудову тісної політичної та економічної співдружності з природними союзниками — країнами Балто-Чорноморської геополітичної осі (Швеція, Норвегія, Фінляндія, Литва, Латвія, Естонія, Польща, Болгарія, в перспективі — Білорусь тощо). Ініціювати взаємовигідні ўгоди між цими державами та Україною в усіх стратегічно важливих галузях: торгівлі та митній політиці, енергетичній безпеці та транзиті, обороні тощо). Програма ВО «Свобода» .
У Польшчы ідэі стварэння Міжмор’я, а таксама адраджэння былой Рэчы Паспалітай шырока распаўсюджаны, у тым ліку сярод палітычнага кіраўніцтва. Гэты факт неаднаразова адзначаўся ў друку1998. Речь посполитая против России2004. Литва и Польша спешат на помощь. Попытки реанимации Балтийско-Черноморского союза 2004. Распад Незалежной Украины породит новую Речь Посполитую под американским крылом2004. Новая Речь Посполита2005. В «Артеке» зарождается новое СНГ2005. Балто-Черноморский союз — русофобия «на вырост»2006. «IV Речь Посполитая: взгляд на Восток»2007. Балто-Чорноморська співдружність. Реактивація2007. Балто-Черноморский коллектор построят без Лукашенко 2009. Балта‑Чарнаморскі саюз2009. Речь Посполитая, империя-ловушка2010. Приднестровье может войти в Балто-черноморский альянс 2010. Балто-Черноморский коридор развития как модификация «Восточного партнерства» .
На пачатку 2010 года з’явіўся шматмоўны праект «Новая Рэч Паспалітая»Новая Рэч Паспалітая , прысвечаны адраджэнню Рэчы Паспалітай, у якую могуць увайсці Беларусь, Латвія, Літва, Польшча, Украіна. Гэты праект раскрытыкавалі ў Беларускай ваеннай газецеНиколай Сергеев. Сомнительные игры вокруг «Польского вопроса» // «Белорусская Военная Газета» № 45, 13 марта 2010 г..
Крыніцы
Спасылкі Новая Рэч Паспалітая
Катэгорыя:Палітыка Польшчы Катэгорыя:Федэралізм Катэгорыя:Гісторыя Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Літвы Катэгорыя:Гісторыя Польшчы Катэгорыя:Гісторыя Чэхіі Катэгорыя:Гісторыя Украіны Катэгорыя:Праекты дзяржаў