Ло́зы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 36 км ад Баранавіч, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Мордычы на лініі Баранавічы—Ліда.

Гісторыя Вядома з 1567 года як вёска, з якой шляхціч Я. Багдановіч выставіў аднаго коннага воіна ў войска ВКЛ.

З канца 18 стагоддзя ў складзе Расійскай імперыі. У 1897 годзе ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 7 вяскоўцаў.

Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Душкавецкага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10., да 1970 года — у склад Гірмантаўскага сельсаветаРашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308)., да 6 жніўня 1979 года — у склад Зялёнаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)., да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Гірмантаўскага сельсавета.

Насельніцтва 7 двароў, 62 жыхары (1897) 12 двароў, 73 жыхары (1909) 13 двароў (1921) 80 жыхароў (1939) 100 жыхароў (1959) 30 двароў, 24 жыхароў (1998) 14 гаспадарак, 15 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна