Га́ле, часам Ха́ле () — горад у Германіі, які стаіць на рацэ Зале. Самы населены горад зямлі Саксонія-Ангальт: па стане на 2005 год у ім пражывала каля 240 тысяч чалавек (з іх больш за 18 тысяч студэнтаў).
Горад вядомы сваім універсітэтам, які быў заснаваны ў 1694 годзе; у 1817 годзе Універсітэт Гале быў аб’яднаны з Універсітэтам горада Вітэнберг; з 1933 года аб’яднаны ўніверсітэт завецца Універсітэт імя Марціна Лютэра Гале-Вітэнберг ().
Гісторыя Гале ўпершыню згадваецца ў 806 годзе.
Першыя паселішчы ўзніклі тут дзякуючы ўдаламу размяшчэнню і солевым радовішчам. Само слова «гале», як прынята лічыць, кельцкага паходжання, і азначае «месцы, багатыя соллю». Соль вызначыла лёс горада: з аднаго боку, яму заўсёды атрымоўвалася заставацца паспяховым і багатым дзякуючы гэтай жыццёва неабходнай спецыі; з іншай, развіццё саляварнай прамысловасці з часам атрымала лагічны працяг — тут у гады ГДР былі засяроджаны хімічныя заводы, і гэта вельмі згубна адбілася на экалогіі ўсяго рэгіёна. thumb|злева|Будынак оперы ў Гале
Горад вядзе сваю гісторыю з IX стагоддзя, калі Карл Вялікі заснаваў тут крэпасць — адну з шэрага ахоўных збудаванняў на ўсходніх межах Імперыі франкаў. Гарадскі статус быў падараваны новаму паселішчу ў 981 годзе імператарам Атонам II. З сярэдзіны X стагоддзя Гале на працягу амаль сямі стагоддзяў уваходзіў у склад архібіскупства Магдэбург.
У 1648 годзе горад быў уключаны ў склад курфюрства Брандэнбург, а з пераўтварэннем апошняга ў Прускае каралеўства стаў прускім горадам.
Гале цалкам захаваў свой гістарычны цэнтр, у той час як у Лейпцыгу, усяго ў 40 кіламетрах ад Гале, ацалела толькі некалькі будынкаў.
Насельніцтва
Год Насельніцтва 1300 4000 1500 7000 1600 10 000 1682 4000 1751 13 460 1800 15 159 1820 23 408 3 снежня 1852 ¹ 35 076 3 снежня 1855 ¹ 35 500 3 снежня 1861 ¹ 41 500 3 снежня 1864 ¹ 45 800 3 снежня 1867 ¹ 48 900 1 снежня 1871 ¹ 52 600 1 снежня 1875 ¹ 60 503
Год Насельніцтва 1 снежня 1880 ¹ 71 484 1 снежня 1885 ¹ 81 982 1 снежня 1890 ¹ 101 401 2 снежня 1895 ¹ 116 304 1 снежня 1900 ¹ 156 609 1 снежня 1905 ¹ 169 899 1 снежня 1910 ¹ 180 843 1 снежня 1916 ¹ 157 913 5 снежня 1917 ¹ 155 059 8 кастрычніка 1919 ¹ 182 326 16 чэрвеня 1925 ¹ 194 575 16 чэрвеня 1933 ¹ 209 169 17 мая 1939 ¹ 220 092 1 снежня 1945 ¹ 212 382
Год Насельніцтва 29 кастрычніка 1946 ? 222 505 31 жніўня 1950 ¹ 289 119 31 снежня 1955 289 680 31 снежня 1960 277 855 31 снежня 1964 ¹ 273 987 1 студзеня 1971 ¹ 257 261 31 снежня 1975 237 349 31 снежня 1981 ¹ 232 622 31 снежня 1985 235 169 31 снежня 1988 236 044 31 снежня 1990 ² 310 234 31 снежня 1995 282 784 31 снежня 2000 247 736 30 верасня 2005 237 513
¹ Вынікі перапісу насельніцтва ² 6 мая 1990: аб’яднанне Гале і Гале-Нойштат
Гарады-пабрацімы Оўлу, Фінляндыя (1968) Каімбра, Партугалія (1974) Лінц, Аўстрыя (1975) Грэнобль, Францыя (1976) Карлсруэ, Германія (1987) Гільдэсгайм, Германія (1992) Уфа, Расія (1997)
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Саксоніі-Ангальт