Павел Пятровіч Буцько (, в. Калядзічы, цяпер Пружанскі раён — 14 снежня 1986) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, рэвалюцыянер-інтэрнацыяналіст.
Біяграфія Член КПЗБ з 1924 года. Адзін са стваральнікаў арганізацый КПЗБ і КСМЗБ у Палескім ваяводстве Польшчы. У 1925—1927 гадах за рэвалюцыйную дзейнасць зняволены ў турмах Пружан і Брэста. У 1927 годзе ўцёк за мяжу праз Германію і Францыю, на падпольнай рабоце ў Кампартыі Кубы.
Удзельнік нацыянальна-рэвалюцыйнай вайны ў Іспаніі, капітан інтэрнацыянальнай брыгады 46-й ударнай камуністычнай дывізіі (1937—1938). Ваяваў на Мадрыдскім і Арагонскім франтах. З канца 1938 года ў Францыі, потым вярнуўся на Кубу, працаваў у апараце ЦК Кампартыі. У час Другой сусветнай вайны матрос гандлёвага флоту ЗША, які дастаўляў грузы ў СССР.
З 1949 года на радзіме, зведаў ганенні. Да 1964 года працаваў у калгасе.
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пружанскім раёне Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Беларусі Катэгорыя:Байцы інтэрбрыгад Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Кубы