Му́хавец. Сустракаецца таксама варыянт Мухаве́ц, Рама́наўскія Хутары́, мн. (, , да 1969 года — Рама́наўскія Хутары́) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Мухавецкага сельсавета. Размешчаны ў прыгараднай зоне за 15 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 9 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Паўднёвы, на аўтадарозе Брэст—Ковель, побач р. Каменка (прыток р. Мухавец).

Гісторыя Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 164 вяскоўцы. У кастрычніку 1948 года арганізаваны калгас імя В. П. Чкалава, у які ўключана 26 гаспадарак з 32. З 20 верасня 1971 года цэнтр сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 верасня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 29 (1331)..

Насельніцтва 42 двары, 215 жыхароў (1940) 542 гаспадаркі, 1632 жыхары (1997) 644 гаспадаркі, 1999 жыхароў (2005)

Інфраструктура Цэнтр дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племзавод „Мухавец“».

Ёсць амбулаторыя, лясніцтва, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, яслі-сад, аддзяленне сувязі, кемпінг, гасцініца, сталовая, прамтаварны і прадуктовы магазіны.

Славутасці

Паштовая станцыя (сяр XIX ст.) Свята-Уладзімірская царква Помнік С. Я. Багданчуку — дзеячу рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі

Вядомыя асобы Васіль Васільевіч Панасюк (нар. 1966) — беларускі палітык.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мухавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна