Хрызантэ́ма (Chrysanthemum) — род кветкавых раслін сямейства . Каля 5 відаў. Пашыраны пераважна ў краінах Міжземнамор’я. На тэрыторыі Беларусі як дэкаратыўныя расліны культывуюцца хрызантэмы: , і .

Апісанне Аднагадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1 м. Сцёблы галінастыя. Лісце чаргаванае, перыста-раздзельнае, суцэльнакрайняе або зубчастае. Суквецце — кошык, краявыя кветкі ў ім язычковыя, двух- ці трохколерныя. Плод — сямянка.

Шматгадовыя віды (каля 200) з буйнымі махровымі суквеццямі таксама называюць хрызантэмамі, іх адносяць да роду Dendranthenum, які пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. У Кітаі і Японіі вырошчваюцца як дэкаратыўную, лекавую і гароднінную культуру з VI—V ст. да н.э., у Еўропе — з XVII стагоддзя. Маюць больш 5000 сартоў і форм.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Астравыя (падсямейства) Катэгорыя:Расліны ў Бібліі