Кітамура Такоку ( — ) — японскі паэт, эсэіст, адзін з заснавальнікаў сучаснага японскага рамантычнага літаратурнага руху ў канцы перыяду Мэйдзі ў Японіі.
У 1888 годзе ён самастойна апублікаваў доўгі верш («Паэма зняволенага»), які быў самым доўгім японскім вершам напісаным ў вольнай форме да гэтага часу. Ён сцвярджаў, што на яго творчасць паўплывалі вершы Байрана, Эмерсана і Карлейля; хрысціянства жонкі таксама ў значнай ступені паўплывала на яго светапогляд.
Скончыў жыццё самагубствам, павесіўшыся ў садзе каля свайго дома побач з паркам Сіба ў Токіа.
Літаратура Irokawa Daikichi. Kitamura Tokoku. Tokyo Daigaku Shuppankai; (1994). ISBN 4-13-013017-X
Катэгорыя:Паэты Японіі Катэгорыя:Японскамоўныя паэты Катэгорыя:Японскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Японіі Катэгорыя:Павесіліся