Гілгіт — рака ў Пакістане, па паўднёвым захадзе Кашміра, правы прыток ракі Інд.

Даўжыня ракі каля 450 км, плошча вадазбору 26 тыс. км². Бярэ пачатак у хрыбце Хіндурадж. Жыўленне снегавое і ледавіковае. Пад’ём вады з красавіка, найбольшы сцёк — у ліпені. Узімку воднасць невялікая. Зліваючыся з Індам, амаль падвойвае расход яго вады. У раёне горада Гілгіт утварае Гілгіцкі аазіс. З-за вялікіх хуткасцяў цячэння і парожыстасці несуднаходная.

Па даліне Гілгіта пралягае старажытны караванны шлях, які злучае паўночны ўсход Афганістана з Індыяй і Пакістанам.

Літаратура

Спасылкі Gilgit River // Encyclopædia Britannica

Катэгорыя:Рэкі Пакістана Катэгорыя:Інд