Ліс Мікіта () — першы ўкраінскі мультыплікацыйны серыял.
Сюжэт Апавядае пра прыгоды хітрага і разумнага Ліса Мікіты, пра яго ўчынкі з іншымі звярамі і як ён выблытваецца з розных акалічнасцей. У сюжэце лёгка прасочваюцца аналогіі з сучасным украінскім жыццём, у прыватнасці, адносінамі ва ўладным асяроддзі, што робіць мультсерыял цікавым не толькі дзіцячай аўдыторыі.
Гісторыя стварэння Вершаваная казка (паэма-казка) Івана Франка «Ліс Мікіта» ўпершыню апублікавана з ілюстрацыямі Тэафіла Капісцінскага ў 1890 годзе. Твор складаўся з 12 песень з ярка выяўленым сатырычным характарам.
У 2003 годзе распачаты пілотны праект стварэння мультсерыяла паводле гэтай казкі. Серыял зняты на кінастудыі «Фрэскі» (2005—2007) па заказе Усеўкраінскага таварыства «Прасвіта», фінансаванне — 10 (па іншых звестках — 6) мільёнаў грыўняў — вылучана ў 2005 годзе па ўрадавай праграме Міністэрствам культуры Украіны.
Над стварэннем мультсерыяла працавала 70 аніматараў, якія агулам стварылі каля 450 тысяч малюнкаў. Пры агучванні тэкст Івана Франка пакінулі практычна без змены, захавалі арыгінальны байкоўскі дыялект. Атрымалася 26 15-хвілінных серый.
Музыку да мультсерыяла напісаў кампазітар Міраслаў Скорык. Акрамя таго, для агучвання выкарыстоўваліся творы іншых музыкантаў — хор з оперы Карла Вебера «Вольны чалавек», песня без слоў Пікардыйскай тэрцыі, песні Івана Паповіча («А ўявіце сабе, што дома нікога няма»), Марыя Шалайкевіч (; «Усе мы прагнем кахання»), Mad Heads XL («Пакуль свеціць сонца, пакуль цячэ вада — ёсць надзея!»), Братоў Гадзюкіных («Ой, катастрофа»), «Акіян Эльзы» («Ты і я»), Воплі Відаплясава, Грынджолы і іншыя.
Прэм’ерны паказ мультсерыяла прайшоў 15 чэрвеня 2007 года ў кінатэатры «Кінапалац».
Першая трансляцыя серыяла на ўкраінскім тэлебачанні была ў 2009 годзе на тэлеканале UA:Першы. У 2008 годзе «Фрэскі» выдалі DVD версію.
У 2017 годзе тэлесерыял быў выкладзены ў свабодны доступ на афіцыйным YouTube канале тэлекампаніі Малятко TV.
Персанажы Ліс Мікіта (Лис Микита) Мядзведзь Бурміла (Медвідь Бурмило; Бурміла, паводле аўтараў мультфільма, — старажытная славянская назва мядзведзя, цяпер другая назва-мянушка мядзведзяў, а таксама гутарковае слова з сэнсам боўдзіла, у львоўскай гаворцы — нявыхаваны, некультурны.) Казёл Базыль (Цап Базилій) Лісіца (Лисиця) Леў (Лев) Кот Мурлыка (Кіт Мурлика) Воўк Нясыты (Вовк Неситий) Заяц (Заєць) Певень (Півень) Авечка (Вівця) Малпа Фрузя (Мавпа Фрузя)
Беларускае агучванне
Афіцыйны беларускі пераклад падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у 2016 годзе на відэасэрвісе VOKA. Ролі агучвалі:
Ліс Мікіта — Аляксандр Аўчыннікаў Мядзведзь Бурміла — Марта Голубева Казёл Базыль — Ян Жандараў Лісіца — Ілья Соцікаў Леў — Яўген Перлін
а таксама Ігар Сідорчык, Наталля Кот-Кузьма, Андрэй Градабоеў, Эдуард Вайніловіч, Любоў Клок, Раман Падаляка, Святлана Цімохіна, Аляксандр Вергуноў, Андрэй Мілюхін, Зміцер Рачкоўскі, Сяргей Жбанкоў і іншыя.
Эпізоды Серыял складаецца з 26 серый па 15 хвілін кожная: 1 серыя «Воўк Нясыты» (Вовк Неситий) 2 серыя «Гектар Цуцык» (Гектор Цуцик) 3 серыя «Певень» (Півень) 4 серыя «Мядзведзь» (Ведмідь) 5 серыя «Борць» (Колода) 6 серыя «Кот Мурлыка» (Кіт Мурлика) 7 серыя «Клець» (Спижарня) 8 серыя «Трыбунал» (Трибунал) 9 серыя «Вырак» (Вирок) 10 серыя «Куратнік» (Курятник) 11 серыя «Бурмілаў» (Бурмилів) 12 серыя «Іронія лёсу» (Іронія долі) 13 серыя «Ваўкова ліха» (Вовче лихо) 14 серыя «Авечы патрыёт» (Овечий патріот) 15 серыя «Краўчык» (Кравчик) 16 серыя «Заяц» (Заєць) 17 серыя «Ліст да Цара» (Лист Цареві) 18 серыя «Казёл Базыль» (Цап Базилій) 19 серыя «Кляча» (Шкапа) 20 серыя «Голас з неба» (Голос з неба) 21 серыя «Дзьячок» (Паламар) 22 серыя «Малпа Фрузя» (Мавпа Фрузя) 23 серыя «Рыбалка» (Рибалка) 24 серыя «Крыніца» (Криниця) 25 серыя «Двубой» (Двобій) 26 серыя «Канцлер яго вялікасці» (Канцлер його величності)
Цікавыя факты Калі звяры выказваюць незадаволенасць царом звяроў Львом, гучыць песня ўкраінскага гурта «Грынджолы» «Разам нас багата» (Разом нас багато) — гімн Аранжавай рэвалюцыі. Калі Мядзведзь Бурміла і Ліс Мікіта ідуць у вёску красці мёд, чуецца песня «Нас акіянам нясе, у ім мы зможам усё…» (Нас океаном несе, у ньому ми зможемо все…) групы «Акіян Эльзы». У мультсерыяле персанажы гавораць такой самай бойкаўскай гаворкай украінскай мовы, як і ў творы Івана Франка. У серыяле выкарыстаныя творы груп «Акіян Эльзы», «Браты Гадзюкіны», «АББА» і «Грынджолы». У мультфільме выкарыстоўваюцца нацыянальныя і гумарыстычныя матывы вопраткі, напрыклад, Ліс Мікіта, Сонца ў гуцульскай камізэльцы або Месяц у начным каўпачку. Мультсерыял планаваўся на 260 хвілін, а вырабілі 405 хвілін. У стварэнні музычнага фону ўдзельнічаў украінскі кампазітар Міраслаў Скорык. Для стварэння серыялу выкарысталі 450 тысяч малюнкаў. Стварэннем серыяла займаліся 70 аніматараў.
Крыніцы
Спасылкі
Відэа «Ліс Мікіта», усе серыі на YouTube, Full HD Рэпартаж «5 канала» на Youtube і video.oboz.ua) «Ліс Мікіта», трэйлер на Youtube
У СМІ Украінскі адказ пакемонам. Да 150-годдзя Івана Франка павінен з’явіцца анімацыйны фільм «Ліс Мікіта». Але не з’явіўся… (артыкул Лесі Ганжы) «Ліс Мікіта» — герой нашага часу. Ці ўбачаць сатырычны мультсерыял украінскія гледачы? (артыкул Лесі Ко́верзневай) «Ліс Мікіта» чакае гледача.) Інтэрв’ю з дырэктарам праекта Уладзімірам Кмецікам (артыкул Алены Угрын) Ліс Мікіта стаў героем шматсерыйнага анімацыйнага фільма (артыкул з блога Кінапераклад)
Катэгорыя:Мультсерыялы Украіны Катэгорыя:Мультсерыялы 2007 года Катэгорыя:Маляваныя мультфільмы Катэгорыя:Экранізацыі літаратурных казак