Алена Дзмітрыеўна Квітніцкая (; , Масква — ) — рускі савецкі гісторык архітэктуры. Кандыдат тэхнічных навук (1947).

Біяграфія Скончыла Маскоўскі архітэктурны ўніверсітэт (1941), працавала ў Цэнтральным НДІ прамысловых збудаванняў (1941—1947) і Цэнтральным НДІ тэорыі і гісторыі архітэктуры (1948—1981).

Пахавана на Пятніцкіх могілках у Маскве.

Аўтар шматлікіх прац па гісторыі архітэктуры Беларусі, у якіх разглядала пытанні планіроўкі і забудовы гарадоў і мястэчак, а таксама крэпасцей. Упершыню даследавала вялікую колькасць помнікаў жылой, грамадскай і культавай архітэктуры. Была членам рэдкалегіі навуковых зборнікаў «Архітэктурная спадчына»Зборнік «Архітэктурная спадчына» (Сборник "Архитектурное наследство" №№1-46.Указатель статей) () і «Праблемы гісторыі архітэктуры народаў СССР» (), адным з аўтараў энцыклапедыі «Мастацтва краін і народаў свету» (, т. 1, М., 1962), «Усеагульнай гісторыі архітэктуры» (, т. 6. — М., 1968)«Усеагульная гісторыя архітэктуры» («Всеобщая история архитектуры» в 12-ти томах(1964—1977))

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Квитницкая Е. Брамы Белоруссии // Архитектурное наследство. № 29. 1981. Квитницкая Е. Д. Центры городов Белоруссии в XVI — первой половине XIX вв. // Архитектурное наследство. № 31. М., 1983. С. 28 — 50. Квитницкая Е. Монастыри XVIII в. с безбашенными храмами в Белоруссии // Архитектурное наследство, 1985. Вып. 33. Квитницкая Е. Коллегиумы Белоруссии XVII в. // Архитектурное наследство, 1969. Вып. 18;

Катэгорыя:Гісторыкі архітэктуры СССР Катэгорыя:Члены Саюза архітэктараў СССР