Герман Джозеф Мёлер (Малер) (; ,  — , Індыянапаліс) — амерыканскі генетык, вучань Томаса Ханта Моргана, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1946). Найбольш вядомы сваімі працамі ў галіне мутагеннага дзеяння рэнтгенаўскіх прамянёў і радыкальнымі палітычнымі поглядамі. Член-карэспандэнт АН СССР (1933—1949, з 1990). 24 верасня 1948 г. накіраваў у адрас АН СССР ліст з адмовай ад звання ў знак пратэсту супраць пераследу генетыкі ў СССР, у студзені 1949 года быў пазбаўлены звання; ў 1990 годзе званне адноўлена.

Літаратура

Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта

Катэгорыя:Генетыкі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Сацыялісты