Барыс Андрэевіч Вількіцкі (, Пулкава — ) — рускі марскі афіцэр, гідрограф, геадэзіст, даследчык Арктыкі.
Нарадзіўся ў сям’і беларускага шляхціча з Барысаўшчыны генерал-лейтэнанта Андрэя Іпалітавіча Вількіцкага. Закончыў Марскую акадэмію (1908). У 1913—1915 гг. начальнік гідраграфічнай экспедыцыі на караблях «Таймыр» і «Вайгач», што адкрыла Паўночную Зямлю, а затым наладзіла першае плаванне па Паўночным марскім шляху з Уладзівастока да Архангельска (1914—1915) і сабрала значныя картаграфічныя, акіяналагічныя і метэаралагічныя матэрыялы. З 1920 г. у эміграцыі ў Бельгіі.
Імёнамі Вількіцкіх (бацькі Андрэя і сына Барыса) названыя праліў паміж Паўночнай Зямлёй і паўвостравам Таймыр і астравы ва Усходне-Сібірскім моры.
Літаратура Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — М. 130. — 633 с. с ил., 30 л. ил.
Спасылкі Рускія Калумбы на Далёкім Усходзе Гідрографы Вількіцкія
Катэгорыя:Гідрографы Расіі Катэгорыя:Геадэзісты Расіі Катэгорыя:Даследчыкі Арктыкі Катэгорыя:Выпускнікі Марскога кадэцкага корпуса Катэгорыя:Удзельнікі руска-японскай вайны Катэгорыя:Маракі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Постаці Белага руху Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў Бельгіі Катэгорыя:Пахаваныя на Смаленскіх праваслаўных могілках Катэгорыя:Мемуарысты рускага замежжа