Капыткі́, капы́тка — страва накшталт клёцак з таркаванайТаркаванай масай завецца сырая бульба, надраная на тарцы, разам з уласным сокам. бульбяной масы, якая раскатваецца і дзеліцца на кавалкі вагай каля 30 г.; кожны кавалак фармуецца ў кшталце ромбу або «кулі» з паглыбленнем, зробленым пальцам. Адвараную (часам папярэдне запечаную або падсмажаную) капытку падаюць з соусамі як гарнір да мясных страў, або як асноўную страву — з грыбным або таматным соусам, смятанай і інш. Капыткі вядомыя таксама ў польскай і літоўскай кухнях.

Этымалогія Вельмі блізкая па сутнасці назва стравы польскай кухні kopytka, што з’яўляецца формай множнага ліку і азначае капыткі дробнай жывёліны, напрыклад, казы. У нашай мове польскай назве адпавядае форма множнага ліку капыткі. Аднак на цяперашні момант болей распаўсюджаны варыянт капытка, ці то па памылцы перакладання з польскае, ці то яшчэ чаму. Назвы ўсіх тыпалагічна падобных страў маюць форму множнага ліку — калдуны, клёцкі, лазанкі, дранікі і г.д.

Рэцэпты прыгатавання Польскія капыткі звычайна проста вараць у падсоленай вадзе; беларускія і літоўскія спачатку запякаюць на блясе, а потым або тушаць у гаршчку са смятанай («суркоў»), або ізноў-такі, вараць у падсоленай вадзе.

Капыткі беларускія 1,2 кг бульбы, 0,5 шклянкі мукі, 1 сталовая лыжка здору, соль, сода.

Абабраную бульбу надраць на тарцы, адціснуць, дадаць муку, соль, соду, перамяшаць. Атрыманае цеста раскачаць, нарэзаць прамавугольнікамі 3 × 5 см і выпячы іх у духоўцы на блясе, змазанай тлушчам. Перад падачай на стол апусціць капыткі ў падсоленую ваду або мясны булён, варыць 10 хвілін.

Падаць са смятанай або цыбуляй, падсмажанай на сале.

Капыткі літоўскія (švilpikai) thumb|right|250px|Капыткі ў грыбным соусе (švilpikai)

Складнікі: бульба — 1,2 кг мука — 1 шклянка яйка — 1 шт. свіны тлушч — 25 г смятана — 50 г сольДля соусу: сырое сала — 75 г цыбуля — 75 г смятана — 50 г (ці смятана — 100 г і алей — 50 г)

Прыгатаваную ў лупінах начышчаную бульбу прапускаюць праз таркавальную машынку і дадаюць муку, яйкі, соль. З атрыманай масы робяць валікі 2 см у дыяметры, надаюць ім пляскатую форму, наразаюць наўкось цурачкі 7 см удоўжкі, кладуць іх на ліст, пасыпаны мукою, ды выпякаюць у духоўцы. Затым цурачкі кладуць у рондаль, заліваюць тлушчам ды смятанай, страсаюць і трохі вытрымліваюць пад крышкай. Перш чым падаць на стол, іх паліваюць соусам з сала, падсмажанага з цыбуляй ды смятанаю, альбо алеем ды смятанаю.

Капыткі польскія (kopytka, paluchy) Складнікі: бульба ці тварог пшанічная мука яйкі соль прыправы

Працэс прыгатавання такі ж, як і беларускіх капыткоў. Нарэзаныя ромбікамі кавалкі вараць у падсоленай вадзе; гатовыя капыткі ўсплываюць на паверхню. Падаюць да сталу звычайна са смажанымі шкваркамі.

У сучаснай кухні У цяперашні час страва беларусамі цалкам забытая. Гэта заўважна, калі параўнаць рэстаранныя меню ў Беларусі і ў Польшчы, дзе гэтая страва стала папулярным гарнірам да розных мясных і іншых страваў, у крамах прадаецца ў выглядзе замарожаных паўфабрыкатаў.

У суседняй Літве ў жывым побыце існуе адпаведнік капыткоў пад назвай швільпікaй (, «суркі́»).

Літаратура

Спасылкі Капыткі з грыбным соусам на Талерцы. Ру

Катэгорыя:Беларуская кухня Катэгорыя:Польская кухня Катэгорыя:Літоўская кухня Катэгорыя:Стравы з бульбы