Іосіф Міхайлавіч Сцепановіч (Язэп Стэпановіч, Я. Стапановіч, Jazep Stepanovič; ; нар. , вёска Лыцавічы, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі навуковец у галіне геабатанікі і экалогіі, педагог і грамадскі дзеяч. Доктар біялагічных навук (2001). Дацэнт (2009).

Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў вёсцы Лыцавічы Вілейскага раёна Маладзечанскай вобласці (цяпер Вілейскі раён Мінскай вобласці) у сям’і Міхаіла Іосіфавіча Сцепановіча/Стэфановіча і Алены Мікалаеўны Сцепановіч (у дзявоцтве Роліч). Бацькі пасля раскулачвання за савецкім часам працавалі на калгаснай ферме. Продкі па бацькавай лініі паходзяць з Вільні (сучасная Літва). Ягоны прадзед Пётра Стэфановіч — кнігадрукар, меў зямлю пад Вялейкай (паміж вёскамі Іванкі, Лыцавічы і Баравыя — урочышча Ігрушкі), дзе і наладзіў сталае жыхарства. Суседняя вёска Ролічы — месца жыцця і рольніцтва (адсюль, верагодна, паходжанне назвы паселішча) продкаў па матчынай лініі.

Скончыў Сырмежскую сярэднюю школу (Мядзельскі раён) з пахвальнай граматай (1972), у 1977 — Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, факультэт прыродазнаўства. Дырэктар Вілейскага раённага дома піянераў і школьнікаў (1977). З 1977 па 1979 служыў у шэрагах савецкай арміі (курсантам, камандзірам танка, старшыном роты). 3 1979 у Інстытуце эксперыментальнай батанікі (ІЭБ) імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай АН Беларусі. Прайшоў прыступкі службовай лесвіцы ад лабаранта, інжынера да загадчыка лабараторыі і галоўнага навуковага супрацоўніка. Скончыў аспірантуру (1987) і дактарантуру (1998) пры ІЭБ НАН Беларусі. Падрыхтаваў і паспяхова абараніў кандыдацкую (1988) і доктарскую (2001) дысертацыі па спецыяльнасці 03.00.05 — батаніка. Доктарская дысертацыя «Сінтаксанамія й сіндынаміка лугавой расліннасці Беларусі» — першая ў галіне прыродазнаўчых навук на беларускай мовеБеларуская мова — мова навукі (інтэрв’ю Л. Мухінай) // «Права на волю». Бюл. Грамадскага аб’яднання "Праваабарончы цэнтр «Вясна» (на бел., рас. і анг. мовах), № 10 (130), травень 2003 г. — С. 8. і з выкарыстаннем сучаснай нацыянальнай лацінкі (аўтарскі варыянт)Сцепановіч, І. М. Сінтаксанамія й сіндынаміка лугавой расліннасці Беларусі: дыс… докт. біял. навук : 03.00.05 / І. М. Сцепановіч. — Мінск, 1999. — 775 с.. Стажаваўся ў Батанічным інстытуце імя В. Л. Камарова АН СССР (г. Ленінград, 1986 і 1987) і Батанічным інстытуце Чэшскай акадэміі навук (Пругоніца ля Прагі, 1998). Прайшоў стацыянарныя ландшафтна-экалагічныя курсы пры Батанічным інстытуце і Батанічным садзе Грайфсвальдскага ўніверсітэта імя Э. М. Арндта (Нямеччына, 1998)http://botany-institute.bas-net.by/about-institute/istoriya-belarusskoj-botaniki-v-licax/doktora-nauk/stepanovich-i-m/ . З 2005 — прафесар кафедры агульнай біялогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танкаhttp://www.bspu.unibel.by/index.php?option=com_content&view=article&id=2165%3Astepanovich&catid=211&Itemid=745, па сумяшчальніцтве — вядучы навуковы супрацоўнік ІЭБ НАН Беларусі. З 2015 — галоўны навуковы супрацоўнік ІЭБ. Жанаты з Аленай Феакцістаўнай Сцепановіч (у дзявоцтве Жукава) (1960 г. нар., Мінск, навуковец у галіне геабатанікі і лесазнаўства), мае сына Аляксандра (доктар-інжынерынг у галіне вадароднай энергетыкі) і дачку Лідзію (магістар псіхалогіі)Каб быць беларусам (інтэрв’ю Л. Баршчэўскай) // «Наша слова», № 13 (225), 29 сакавіка 1995 г. — С. 2, 7.Зоя Хруцкая. Я пішу пра доктара біялагічных навук з Вілейшчыны, які ладзіў пікет за «Пагоню» і бел-чырвона-белы сцяг // «Рэгіянальная газета», № 47 (1178), 24 лістапада 2017 г..

Навуковая і педагагічная дзейнасць

Навуковыя працы па сінтаксанаміі, экалогіі, мапаграфаванні, ахове расліннасці, яе рацыянальным выкарыстанні, антрапагенным уздзеянні на раслінныя супольніцтвы, прадукцыйнасці надземнай фітамасы, біяхімічным і біягеахімічным складзе травастанаў і глебаў і інш. Склаў першы прадромус (папярэдні пералік сінтаксонаў) расліннасці Беларусі. Распрацаваў тэхналогію, методыку і разгарнуў сетку маніторынгу лугавой і лугава-балотнай расліннасці краіны. У спісе друкаваных працаў больш за 300 адзінак, у т. л. 12 манаграфій, 3 метадычныя дапаможнікі, 32 падзелы (главы) кніг, 10 брашураў, 8 мапаў расліннасці. У практыку народнай гаспадаркі зроблена блізу 60 укараненняў. Суаўтар інфармацыйнага рэсурсу «База дадзеных маніторынгу лугавой і лугава-балотнай расліннасці» (2010, рэгістрацыйнае пасведчанне № 1341001039) і кампутарнай праграмы PROFIL (2015, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, рэг. пасв. № 782). У навуковых даследаваннях асноўную ўвагу канцэнтруе на развязанні цэнтральнай праблемы геабатанікі і фітацэналогіі — класіфікацыі расліннасці. У гэтым кірунку прапанаваў і паспяхова апрабаваў інтэграваны падыход у сінтаксанамічных даследаваннях, які заключаецца ў выкарыстанні ў паслядоўнай таблічнай апрацоўцы геабатанічных апісанняў па метадзе Й. Браўн-Бланке (J. Braun-Blanquet) і вылучэнні сінтаксонаў як фларыстычных, так і іншых паказнікаў расліннасці (прадукцыйнасці, фізіянамічнасці), а таксама эдафатопу (аграхімічных і грануламетрычных паказнікаў, увільгатнення глебы). У выніку распрацаваў універсальную сістэму сінтаксонаў лугавой, лугава-балотнай, прыбярэжна-воднай і пусткавай расліннасці, а на яе аснове — гаспадарчую тыпалогію кармавых угоддзяў Беларусі. Распрацаваў палажэнні пра ўстойлівасць і асноўную фітацэнатычную ролю дамінантаў-эдыфікатараў і пра ландшафтную стэнатопнасць — эўрытопнасць раслінных супольніцтваў, што спрыяе пазнанню ландшафтнай прымеркаванасці расліннасці. Акрамя таго, першым пачаў вывучэнне ўплыву тэхнагенных палютантаў (цяжкіх металаў) на травяністую расліннасць, раскрыў шэраг залежнасцяў прадукцыйнасці і біяхімічнага складу травастану ад экалагічных, у т. л. ЦМ, радыянуклідаў і іншых прыродных і антрапагенных фактараў вонкавага ўздзеяння. Прапанаваў 5-катэгарыяльную сістэму вылучэння ахоўных фітацэнозаў і стратэгію ўстойлівага выкарыстання прыроднай лугавой расліннасці Беларусі, склаў каталог рэдкіх, унікальных і тыповых раслінных супольніцтваў краіны, які можа стаць асновай будучай нацыянальнай Зялёнай кнігі.

Займаецца развязаннем навукова-тэрміналагічных праблем, а таксама пытанняў агульнага мовазнаўчага характару. У прыватнасці, вывучае семантычныя з’явы, магчымасці дыялектнай лексікі ў беларускай навуковай тэрміналогіі. Пры канцы 80-х распрацаваў сучасны варыянт беларускага лацінаграфічнага пісьма (абэцэды), апублікаваны ў газетах «Навіны Беларускай акадэміі» (№ 20, 1991 г.)Я. Стапановіч. Крок да эўрапэйскага супольніцтва // «Навіны Беларускай акадэміі», № 20, 31 мая 1991 г. — С. 5. і «Наша слова» (№ 9-11, 1995 г.)Я. Стапановіч. Не панацэя, але важны сродак уратаванння нашай мовы і нацыі // «Наша слова», № 9-11 (221—223), 1, 7 і 14 сакавіка 1995 г. — С. 5.. Некаторыя з ключавых прапаноў варыянту (напр., уніфікацыя паказу мяккасці зычных і інш.) знайшлі адлюстраванне ў афіцыйнай беларускай лацінцы, якая практыкуецца ў транспартнай сферы г. Менска і міжнародных тапанімічных базах звестак.

У галіне адукацыі распрацаваў беларускамоўныя курсы «Асновы экалогіі», «Асновы экалогіі і радыяцыйная бяспека», «Абарона насельніцтва і радыяцыйная бяспека», «Асновы экалогіі і энергазберажэння», «Ахова навакольнага асяроддзя», «Асновы сучаснага прыродазнаўства», «Экалогія, радыяэкалогія і асновы энергазберажэння» для студэнтаў небіялагічных спецыяльнасцяў дзённага, вячэрняга і завочнага аддзяленняў шэрагу факультэтаў БДзПУ, курс «Экалагічныя праблемы Беларусі» па выбары студэнтаў факультэта прыродазнаўства, а таксама 5 электронных Навучальна-метадычных комплексаў, у т. л. па вучэбнай дысцыпліне «Асновы сучаснага прыродазнаўства» для ПУА «Універсітэт імя Ніла Гілевіча». Кіраваў педагагічнай і навучальнай практыкамі студэнтаў. Арганізатар, кіраўнік і ўдзельнік шматлікіх навукова-даследных экспедыцый. Кіруе навуковай працай аспірантаў, магістрантаў і дыпломнікаў. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны і абаронены 2 кандыдацкія і 8 магістарскіх дысертацый. Рэцэнзент шматлікіх падручнікаў і навучальных дапаможнікаў (школьных і для ВНУ) па біялогіі і экалогіі, навукова-тэрміналагічных слоўнікаў, манаграфій, навуковых праектаў і г. д. Разам з чальцом-карэспандэнтам НАН Беларусі Астапенем А. П., акадэмікамі Грыбам С. І. і Парфёнавым В. І. ад імя Рэспублікі Беларусь удзельнічаў у распрацоўцы міжнароднай Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці, прынятай у Рыа-дэ-Жанэйра ў 1992 г.http://minpriroda.by/ru/napravlenia/mejdunsotr/konvencia .

Грамадская дзейнасць