Путумаё або Іса — рака ў Паўднёвай Амерыцы. У асноўным знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Бразіліі, у верхнім цячэнні працякае па тэрыторыі Калумбіі, Перу і Эквадора.

Даўжыня ракі складае каля 1800 (1580) км. Плошча вадазбору каля 123 000 км². Цячэ з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Мае шэраг буйных прытокаў. Упадае ў Амазонку. Перыяд высокай вады доўжыцца з кастрычніка да красавіка—мая.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Амазонаса Катэгорыя:Рэкі Калумбіі Катэгорыя:Рэкі Перу Катэгорыя:Рэкі Эквадора Катэгорыя:Прытокі Амазонкі