Ігар Кастроў (нар. ) — малдаўскі футбаліст, паўабаронца беларускага клуба «Нёман» з Гродна.

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў Малдове, пасля гуляў у Ізраілі і ЗША. У 2010 годзе вярнуўся ў чэмпіянат Малдовы, дзе гуляў за розныя клубы.

У ліпені 2013 года перайшоў у мазырскую «Славію». Адразу замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. Быў адным з найлепшых у камандзе, але не здолеў выратаваць «Славію» ад вылету ў Першую лігу.

У лютым 2014 года вярнуўся ў Малдову, стаўшы іграком клуба «Кастулень». Улетку 2014 года перайшоў у «Верыс», але ўвосень той спыніў існаванне.

У лютым 2015 года стаў іграком казахстанскага клуба «Кызыл-Жар». Улетку таго ж года зноў апынуўся ў Малдове, трапіўшы ў склад «Дынама-Аўта».

У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у «Славію». У лютым, разарваўшы кантракт з «Дынама-Аўта», афіцыйна аформіў вяртанне ў беларускі клуб. У складзе «Славіі» замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага паўабаронцы. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам. У сезоне 2017 заставаўся іграком асновы, але каманда ў другі раз выбыла ў Першую лігу. Атрымаўшы статус нелегіянера, застаўся ў камандзе і ў сезоне 2018, у якім дапамог мазыранам атрымаць перамогу ў Першай лізе. У 2019—2020 гадах заставаўся асноўным іграком «Славіі» ў Вышэйшай лізе.

У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Славію». Неўзабаве стаў трэніравацца з «Гомелем» і хутка падпісаў пагадненне з клубам. Замацаваўся ў аснове, гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Гомелем». У сезоне 2022 быў капітанам каманды.

У снежні 2022 года абвясціў, што пакідае «Гомель». Неўзабаве быў прадстаўлены ў якасці іграка мазырскай «Славіі». У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Славію». Хутка стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і падпісаў пагадненне з клубам.

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2022, 2024 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Малдовы Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Бендэр Катэгорыя:Ігракі ФК Хапаэль Беэр-Шэва Катэгорыя:Ігракі ФК Макабі Герцлія Катэгорыя:Ігракі ФК Спортынг Канзас-Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Іскра-Сталь Катэгорыя:Ігракі ФК Ціраспаль Катэгорыя:Ігракі ФК Дачыя Кішынёў Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Кастулень Катэгорыя:Ігракі ФК Верыс Катэгорыя:Ігракі ФК Кызыл-Жар Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-Аўта Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна